ГЭТА ГІСТАРЫЧНАЯ ПАМЯЦЬ І НАШЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ТРАДЫЦЫІ

символика
У Пасланні Прэзідэнта краіны да беларускага народу і парламента адной з умоў суверэнітэта і незалежнасці названы гістарычная памяць і нацыянальныя традыцыі. Тая памяць і тыя традыцыі, якія і ўвасабляюць нашы дзяржаўныя сімвалы – Герб, Сцяг і Гімн.
Дарэчы, у тым жа Пасланні Кіраўнік дзяржавы сказаў дакладна наступнае: “Яшчэ на адну важную тэму звярнулі ўвагу нашы патрыёты. Дзяржаўная сімволіка Беларусі – гэта свайго роду захавальніца гістарычнай памяці. І той факт, што дзяржаўных сімвалаў у нас тры: герб, сцяг і гімн, а дзяржаўнае свята прысвечана толькі двум, магчыма, гэта няправільна. Трэба паправіць недахоп”.
І прадстаўнікі беларускага народу і парламентарыі падтрымалі такую ініцыятыву, і ўжо 12 красавіка Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ № 105, якім былі ўнесены змены ў Указ ад 26 сакавіка 1998 года № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”. І цяпер назва дзяржаўнага свята зменена з Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які, як і раней, святкуем мы ў другую нядзелю мая. Сёлета – 14 мая.
Пагадзіцеся, такая назва дазваляе аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам краіны. Мы шмат разоў пісалі пра сімволіку нашых Дзяржаўных Герба і Сцяга – што азначаюць тыя ці іншыя іх элементы. Аднак мала калі згадвалі пра Дзяржаўны Гімн, які гучыць кожны раз на ўрачыстых мерапрыемствах. І так радасна становіцца на сэрцы, калі бачыш, як нашы выхаванцы старэйшых груп дзяцячых садоў і малодшыя школьнікі ўслед за мелодыяй спяваюць Дзяржаўны гімн.
Яго словы – увасабленне беларускай нацыянальнай ідэі, яе квінтэсэнцыя. Учытайцеся ў гэтыя высокія радкі: “Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі, шчыра сябруем, сілы гартуем мы ў працавітай, вольнай сям’і. Разам з братамі мужна вякамі мы баранілі родны парог, у бітвах за волю, бітвах за долю свой здабывалі сцяг перамог! ”
Віктар СЕВЯРЫН.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.