Калінкавіцкі прафсаюз АПК пільна сочыць не толькі за ходам палявых работ

Галіна Нікуліна і Вера Гаркуша

Галіна Нікуліна і Вера Гаркуша

У час уборачнай кампаніі прафсаюз аграпрамысловага комплекса пільна сочыць не толькі за ходам палявых работ, але і за многімі момантамі, якія маюць немалаважнае значэнне.

Напрыклад, удзел у распрацоўцы ўмоў і інструкцый раённага спаборніцтва за дасягенне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджая, уручэнне перадавікам жніва Падзячных пісем, вымпелаў і каштоўных падарункаў, сістэматычнае інфармаванне ў гаспадарцы і праз раённую газету хода раённага спаборніцтва.

Вялікую ўвагу надаюць прафкамы практычнай дзейнасці па стварэнні ўмоў для выніковай працы хлебаробаў. Сумесна с эканамічнай службай гаспадарак яны ўдзельнічаюць у распрацоўцы палажэнняў па аплаце працы і ўмоў спаборніцтва па прэміраванні работнікаў, занятых на ўборцы, строгага выканання рэжыма эканоміі паліва і смазачных матэрыялаў, працоўную дысцыпліну і якасць зробленай работы. Ну, а пра з’яўленне на рабочым месцы работнікаў у нецвярозым стане і казаць няма чаго! 

Як адзначыла ў час правядзення “Зажынак” у СУП “Э/б Ліпава” старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Нікуліна, вельмі важна, каб не было ніякай шкоды жыццю і здароўю работнікам, занятых на жніве, нагадала, што кожнага камбайнера і вадзіцеля, аператара зернесушылкі і работніка зернятоку дома чакаюць родныя і блізкія.

Падчас наведвання гаспадарак прадстаўнікі прафсаюзаў уважліва сочаць, каб штодня падводзіліся вынікі жніва, налічвалася і даводзілася да ведама хлебаробаў зарплата. Важна, каб у гонар перадавікоў выпускаліся віншавальныя “маланкі” і размяшчаліся на стэндах на мехдварах, фермах і ў канторах гаспадаркі.

Мае значэнне і тое, каб работнікі на жніве былі забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы, праводзіўся медагляд,у камбайнах і аўтамабілях былі медаптэчкі, каб выконваўся рэжым піцця, працавалі душавыя, і каб на належным узроўні было гарачае харчаванне работнікаў, занятых у час уборкі.

Як праводзіцца гэта работа ў ААТ “Прудокскае”, Галіна Нікуліна нядаўна азнаёмілася асабіста і выказала ўдзячнасць кіраўніку прафсаюзнай пярвічкі Веры Гаркуша і галоўнаму эканамісту Ніне Буглак. У Доміку механізатара на мехдвары ёсць і наглядная прафсаюзная агітацыя,і экран на ўборцы зерня, і “маланка” “Жніво-2019”, якія штодня абнаўляюцца, і спісы камбайнерскіх экіпажаў з указаннем маркі камбайна і тэрміну эксплуатацыі, і палажэнні абноўленага Калектыўнага дагавору. Пільная ўвага ў гаспадарцы з боку кіраўніцтва і прафсаюза надаецца пытанням бяспечнага выканання работ.

У той жа дзень Галіна Нікуліна выканала і прыемную місію – павіншавала з юбілеем галоўнага бухгалтара гаспадаркі Людмілу Мішкевіч, якой былі ўручаны Ганаровая грамата райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўны падарунак.У адрас юбіляра прагучалі словы ўдзячнасці не толькі за шматгадовую добрасумленную працу ў сельскай гаспадарцы, высокую адказнасць і прафесіяналізм у рабоце, але і за плённае супрацоўніцтва з прафсаюзамі.

 

Аляксандр Века.

 

 

 

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.