Футбол на балоце, рэтрааўтамабілі, пенная вечарынка. Як у Даманавічах адсвяткавалі дзень вёскі

IMG_8231

Сяду на лаве дзедавай, што ля шашы стаіць.

Тут, толькі тут даведаюся, як мне на свеце жыць…

У апошнюю суботу жніўня марафон святкавання дзён вёсак, які традыцыйна стартаваў у сярэдзіне лета, дабраўся і да аграгарадка Даманавічы. Кожнае свята ўнікальнае па-свойму: арганізатары прыкладваюць шмат намаганняў, каб здзівіць адвяскоўцаў і гасцей, парадаваць іх чымсьці новым, цікавым, арыгінальным. Так было і ў Даманавічах.

IMG_8235

IMG_8240

IMG_8248

«З любоўю да людзей і да роднай зямлі», – пад такой назвай прайшло у аграгарадку свята малой радзімы. На галоўнай вуліцы, дзе размясціліся выставы рэтратэхнікі і сучасныя матацыклы ўдзельнікаў байкерскага клуба, выставы дэкаратыўна-прыкладных вырабаў народных умельцаў, гандлёвыя кропкі і мінікафэ з пачастункамі, а таксама на пляцоўцы перад Домам культуры, дзе непасрэдна праходзіла свята, «яблыку не было, дзе ўпасці». На дзень вёскі прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, паз’язджаліся з розных гарадоў дзеці і ўнукі вяскоўцаў, прыехалі родзічы і сябры. Заўважылі мы ў Даманавічах і нямала знаёмых з райцэнтра: кажуць, даведаліся, што тут будзе вельмі цікава і прыехалі паглядзець, канцэрт паслухаць.

IMG_8255

IMG_8260

IMG_8266

IMG_8269

Традыцыйна свята пачалося з афіцыйнай часткі. З прывітальным словам да землякоў звярнулася старшыня сельвыканкама Алена Кавалькова, якая выказала ўдзячнасць жыхарам, якія сваёй працай і талентамі праслаўляюць родны край, пажадала дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, утульнасці і пяшчоты дома, бязвоблачнага і чыстага неба, міру на роднай зямлі:

– Шаноўныя сябры! Тут вы нарадзіліся, выраслі, тут прайшлі вашы шчаслівыя дзіцячыя гады. Родная вёска! З ёй заўсёды звязана нямала радасных падзей, тут дарагая сэрцу кожная сцяжынка, знаёмая кожная лавачка, кожнае дрэўца… А колькі тут выдатных, паважаных людзей, майстроў розных прафесій! Настаўнікі і паштальёны, медыкі і аграномы, паляводы, жывёлаводы – гэтыя людзі ўсім нам знаёмыя, як вядомыя іх справы! Вось яны, героі дня!

IMG_8272

IMG_8278

IMG_8285

IMG_8287

IMG_8291

IMG_8293

IMG_8299

Падзячным лістом райсавета дэпутатаў за добрасумленную і шматгадовую працу, актыўную пазіцыю пад апладысменты аднавяскоўцаў узнагародзілі Ларысу Зайцаву, Святлану Фралову, Надзею Грышан, Наталлю Кавалькову. За асабісты ўклад у добраўпарадкаванне населенага пункта – Анатоля Кужэлку.

Для ўзнагароджання ветэранаў педагагічнай працы на сцэну запрасілі дырэктара Даманавіцкай школы Любоў Смыкал, якая ўручыла падзячныя лісты Мікалаю Лук’янаву, Таццяне Новак, Людміле Зіновіч, Галіна Яўсеенка.

Пачэсную місію адзначыць падзякамі людзей, якія аддалі шмат гадоў працы ў сельскай гаспадарцы, даверылі дырэктару КСУП “Імя Кутузава” Таццяне Процка. Кіраўнік гаспадаркі ўручыла падзячныя лісты і памятныя падарункі Вользе Елісеевай, Любові Кавальковай, Любові Торап, Ганне Салавей, Яўгеніі Міронавай, Таццяне Пінчук, Аляксандру Фралову і іншым ветэранам працы КСУП “Імя Кутузава”.

Падзячнымі лістамі ад ЦРБ адзначылі загадчыка ФАПам Ларысу Сцепанееву і санітарку Таццяну Кавалёву.

Ад раённага вузла паштовай сувязі павіншавалі начальніка Даманавіцкага РУПС Наталлю Кавалькову і паштальёна Таццяну Гормаш, ветэранаў працы Любоў Башак і Святлану Абрамаву.

Не засталіся без узнагарод і працаўнікі культуры Вера Мельнікава, Кацярына Такарская, Мая Ендавіцкая.

Памятнымі падарункамі былі адзначаны доўгажыхары і самыя маленькія жыхары аграгарадка, дзеці, якія ў гэтым годзе ідуць у 1 клас, сямейныя пары, якія сёлета адзначылі юбілейныя даты сумеснага жыцця, пачынаючы ад 25 гадоў і заканчваючы 65 гадамі сумеснага жыцця, як Мікалай і Таццяна Окаркавы, работнікі гандлю, ТЦСАН, дзіцячага садка, рамеснікі.

Адзначылі падарункамі і гаспадароў лепшых падворкаў – Клаўдзію Майсюкову, Ларысу і Аляксандра Зайцавых, Таццяну і Мікалая Міронавых, Наталлю і Івана Шкабар, а таксама Наталлю і Аляксандра Івановых з вёскі Халоднікі.

IMG_8321

IMG_8327

IMG_8333

IMG_8340

На працягу ўсёй урачыстай цырымоніі музычнымі нумарамі вяскоўцаў радавалі галасістыя артысткі вакальнага гурта “Альва”, а таксама юныя таленты з Даманавіцкай школы, якія займаюцца ў харэаграфічным ансамблі пад кіраўніцтвам Таццяны Паддубнай.

IMG_8345

IMG_8352

IMG_8355

IMG_8361

IMG_8364

IMG_8372

IMG_8373

IMG_8378

IMG_8379

IMG_8382

IMG_8389

IMG_8395

IMG_8401

IMG_8411

IMG_8416

IMG_8417

IMG_8423

IMG_8428

IMG_8434

IMG_8443

IMG_8449

IMG_8464

IMG_8466

IMG_8467

IMG_8473

IMG_8476

IMG_8480

IMG_8486

IMG_8492

IMG_8499

IMG_8503

IMG_8510

IMG_8515

IMG_8525

IMG_8535

IMG_8551

IMG_8557

IMG_8577

IMG_8592

IMG_8594

IMG_8608

IMG_8624

IMG_8627

IMG_8648

IMG_8656

IMG_8658

IMG_8681

IMG_8685

IMG_8698

IMG_8708

IMG_8724

IMG_8728

IMG_8745

IMG_8751

IMG_8766

IMG_8770

IMG_8777

Было чым заняцца на свяце дзецям: прыехалі атракцыёны і батуты, гандлёвыя палаткі з цацкамі. Але сапраўдным сюрпрызам для ўсіх маленькіх удзельнікаў свята стала вясёлая пенная вечарынка.

IMG_8788

IMG_8800

IMG_8810

IMG_8822

IMG_8828

IMG_8833

IMG_8839

IMG_8870

IMG_8875

IMG_8885

IMG_8891

IMG_8898

IMG_8919

IMG_8923

IMG_8939

IMG_8944

IMG_8947

IMG_8950

IMG_8951

Юнакам і “хлопцам” крыху старэйшага ўзросту прапанавалі паспрабаваць сябе ў якасці футбалістаў. Але футбол быў не звычайным, а балотным. Запэцканыя ў гразі, але вельмі задаволеныя, спартсмены ганялі мяч па полі і імкнуліся забіць гол у вароты суперніка.

IMG_8963

IMG_8970

IMG_8989

IMG_8994

IMG_8996

IMG_8999

IMG_9002

IMG_9022

IMG_9028

IMG_9036

IMG_9043

IMG_9051

IMG_9079

IMG_9082

IMG_9103

IMG_9105

IMG_9113

IMG_9114

IMG_9121

IMG_9133

IMG_9135

IMG_9140

IMG_9143

IMG_9146

IMG_9151

IMG_9154

IMG_9158

IMG_9177

IMG_9186

IMG_9189

IMG_9190

IMG_9199

IMG_9203

IMG_9208

IMG_9212

IMG_9215

IMG_9216

IMG_9217

IMG_18646

Працягнуў праграму свята канцэрт ансамбля “Альва” і артыстаў з Міроненскага СДК. А калі сцямнела, неба над Даманавічамі яркімі фарбамі расквеціў каляровы феерверк у гонар малой радзімы і ўсіх яе жыхароў.

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.