У Навінках правялі традыцыйны абрад Пераносу свячы

38850

Штогод на другі дзень Троіцы ў вёсцы Навінкі праводзіцца ўрачысты абрад “Перанос свячы”. Традыцыя дзяліцца святым агнём з аднавяскоўцамі існуе тут з даўніх часоў. Па ўспамінах старажылаў, спачатку гэты абрад праводзілі на Міколу. І ікона была Мікалая Цудатворцы. Потым яе замянілі на ікону Святой Троіцы.

40807

53346

56773

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны апошні гаспадар свячы па прозвішчы Навуменка закапаў рэліквіі ў зямлю. Зноў іх адкапалі толькі ў 1950 годзе. З таго часу перанос свячы адбываецца кожны год: у дзень Святога Духа ікону Святой Троіцы, саму свячу і вялікі драўляны крыж пераносяць да новых гаспадароў.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.