Там, дзе ліпы духмяна цвітуць. Жыхары Ліпава адзначылі дзень вёскі

4874

Марафон святаў вёсак працягвае сваё шэсце па раёну. На Яблычны спас іх справілі адразу шэсць населеных пунктаў. У тым ліку і Ліпава вёска, дзе некалі магнаты Горваты заклалі свой маёнтак.

4875

Галоўная каштоўнасць любой вёскі – яе жыхары: працавітыя і сціплыя, руплівыя і жыццелюбівыя, вясёлыя и таленавітыя. Менавіта для іх і ладзяцца падобныя святы, каб паказаць іх поспехі і дасягненні, падзякаваць за працу і адданасць, любоў да роднай зямлі.

Са святам вёскі жыхароў павіншавала выконваючая абавязкі старшыні сельвыканкама Людміла Кісель. Яна пажадала ўсім міру, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.

4876

Традыцыйна святочную праграму распачала ўрачыстая частка з уручэннем падзячных лістоў і каштоўных падарункаў.

Падзячны ліст райвыканкама ўручылі збіральніцы і захавальніцы гістарычнай спадчыны вёскі, заснавальніку першага ў раёне краязнаўчага музея Марыі Курыленка. Сёння Марыя Мікалаеўна – заслужаны і паважаны ветэран педагагічнай працы. За самаадданую шматгадовую педагагічную і краязнаўчую работу і асабістыя заслугі ў развіцці адукацыйнага працэсу стваральніца і кіраўнік багацейшага гісторыка-краязнаўчага школьнага музея ў розныя гады сваёй працы была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За працоўную доблесць”, знакамі “Выдатнік народнай асветы” і “Выдатнік асветы СССР”, шматлікімі граматамі.

4877

Падзячнымі лістамі райсавета дэпутатаў адзначылі музычнага кіраўніка Ліпаўскага СДК Уладзіміра Тачкова і яшчэ адну прадстаўніцу культурнай галіны Ніну Горбач.

Павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы: Тамару Корсак, Тамару Чмых, Алену Сцецэнка, Івана Мірановіча, Андрэя Бабровіча, Галіну Жураўлёву, Анатоля і Ганну Даўгуненка, Ніну Макушынскую, Галіну Пінчук, Людмілу Перапеча, Аляксандру Горбач, Наталлю Супрун, Валянціну Гаркуша. Ім уручылі Падзячныя лісты аддзела адукацыі.

4878

Падарункі і падзякі ад ЦРБ, а таксама словы ўдзячнасці адрасавалі ветэранам працы і супрацоўнікам Ліпаўскай бальніцы – Адаму Гаркушы, Валянціне Торап, Любові Кавалёвай, Ганне Савіцкай, Раісе Гірыловіч, Ніне Пырх, Антаніне Жук, Ніне Пунтус, Тамары Верабей і загадчыцы аптэкай Людміле Купрыенка.

Ад аддзела культуры віншаванні, падарункі і словы ўдзячнасці перадалі Уладзіміру Тачкову, Таццяне Горбач, Людміле Пікун. Ад РУПС – Алене Навіцкай і Надзеі Цімашэнка. Ад ТЦСАН – Святлане Пунтус.

4879

Не адно пакаленне жыхароў Ліпава ведае і вельмі паважае Мікалая Захаранку, які на працягу доўгіх гадоў быў сельскім участковым. Павіншаваць Мікалая Іванавіча ад райаддзела міліцыі на дзень вёскі завітаў выконваючы абавязкі начальніка райаддзела Дзмітрый Воляк.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі гучалі ў адрас доўгажыхароў – Ніны Кражавай, Марыі Серадут, Ніны Трухан.

4880

Не забыліся павіншаваць на свяце сямейную пару Савіцкіх, якая разам ужо 60 гадоў і гэтай зімой адзначыла ізумруднае вяселле. Васіль Емельянавіч і Ганна Васільеўна выгадавалі чатырох дзяцей, дачакаліся восем ўнукаў і 13 праўнукаў.

Жыццё не стаіць на месцы, яно працягваецца ў нашых дзецях. Самым маленькім жыхаром Ліпава на сённяшні дзень з’яўляецца Аляксандр Сацура.

Асобным блокам свята стала віншаванне ветэранаў і працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Кіраўніцтва эксбазы “Ліпава” падрыхтавала больш за 70 падарункаў ветэранам і працуючым пенсіянерам.

Пад апладысменты вяскоўцаў на сцэну запрасілі трактарыста эксбазы “Ліпава” Сяргея Пырха, які ў гэтым годзе Указам Прэзідента Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

4873

У намінацыі «Мой дом – маё тварэнне» адзначылі гаспадароў лепшых падворкаў – Валянціну Нікіціну, Святлану Пырх, Людмілу Кісель.

Кожны блок віншаванняў чаргаваўся з прыгожымі, душэўнымі песнямі. Выдатную канцэртную праграму для вяскоўцаў падрыхтавалі артысты Ліпаўскага і Міроненскага СДК, а таксама творчы калектыў Калінкавіцкага мясакамбіната.

Для дзетак працавалі атракцыёны. Для дарослых смажыліся шашлыкі. Для тых і другіх на свяце было шмат пачастункаў, працавалі выставы народных умельцаў. А кульмінацыяй дня вёскі стаў святочны феерверк, які расфарбаваў неба над населеным пунктам рознакаляровымі агнямі.

Таццяна КАПІТАН.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.