Жители района обсуждают Послание Президента. Ніна Пракапенка, ветэран педагагічнай працы, выдатнік асветы:

Прокопенко

—З самага пачатку Паслання Прэзідэнта краіны наварочваліся слёзы, калі бачыла, як ўдзельнікі гэтага мерапрыемства, адказныя асобы спываюць Гімн нашай дзяржавы.

Сапраўды, калі кожны з нас будзе жыць згодна са словамі нашага Гімна “…сэрцам адданыя роднай зямлі”, будзе адданы Радзіме, дзяржаве, свай       му працоўнаму калектыву, сваёй роднай сям’і, то жыццё наша будзе яшчэ лепшым.

Мы маем сапраўднага лідара – цвёрдага, стойкага, адданага свайму народу! Кожнае яго слова, кожны тэзіс адгукаліся ў сэрцы і свядомасці. Так і хочацца запытацца ў тых, хто незадаволены жыццём у Беларусі: “Што вам яшчэ трэба? Што вы самі далі сваёй Радзіме, каб эгаістычна патрабаваць немагчымага?”.

Жывём у мірнай краіне – краіне, якая з году ў год становіцца прыгажэй і камфортней, усё робіцца для абароны і развіцця кожнага чалавека. Для ўсіх аднолькавыя стартавыя ўмовы, бяры і выкарыстоўвай! Не лянуйся толькі, працуй, і будзеш мець усё, што патрэбна для паўнацэннага жыцця.

А з якім болем Прэзідэнт гаварыў аб войнах!? Не важна дзе! У суседзяў або ўвогуле на планеце… Вайне “НЕ” ўсюды! Сапраўды, як добры клапатлівы Бацька раскладвае ўсе “НЕ” супраць вайны. Прывёў аргументы, чаму трэба жыць мірна на планеце Зямля.

Не толькі мірна, але і багата, і шчасліва, калі палітыкі ўсяго свету будуць думаць аб сваіх народах, аб сваіх дзяржавах, увогуле, аб планеце, на якой жывуць нашы дзеці і будуць жыць нашы ўнукі і праўнукі.

Так і хочацца запытаць аматараў неспакойнага жыцця, войнаў і ганьбы Беларусі словамі класіка Янкі Купалы з верша “Ворагам Беларушчыны”: “Чаго вам хочацца, панове, які вас выклікаў прымус…”, або вось такімі словамі класіка: “Эх, кіньце крыўдамі карміцца, – кожны народ сам сабе пан; і беларус можа змясціцца ў сям’і нялічанай славян! Напасцю, лаянкай напраснай грудзей не варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць!”.

Пра Канстытуцыю. Як быццам яна падагнана пад Прэзідэнта. Хачу заўважыць: мае дзве прапановы пры абмеркаванні ўвайшлі ў новую рэдакцыю Канстытуцыі. Каму было забаронена таксама выказаць свае погляды?

Прэзідэнт адзначыў: “Мой век заканчваецца…”. А я жадаю, каб век такога лідара працягваўся! Каб усім нам было спакойна жыць у нашай Беларусі, шчасліва і пад сацыяльнай абаронай і пры сацыяльнай справядлівасці.

 

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.