Як нашы “Чапурушкі” у Ельску пад гармонік спявалі

1

XII рэгіянальны фестываль “Грай, гармонік!» 18-19 жніўня ў чарговы раз сабраў у Ельску аматараў і прыхільнікаў самага душэўнага музычнага інструмента. Творчы форум аб’яднаў лепшых гарманістаў, частушачнікаў і вакальныя калектывы з Беларусі і Расіі.

Праграма фестывалю была як заўсёды вельмі насычаная: шэсце ўдзельнікаў, урачыстае адкрыццё, лакацыі творчасці і майстэрства з інтэрактыўнымі пляцоўкамі і флэшмобамі, рознымі забаўляльнымі праграмамі на любы густ і ўзрост. Немагчыма было прайсці міма Горада майстроў з унікальнымі вырабамі ўмельцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класаў па розных відах рамёстваў. Прыцягвалі ўвагу тэматычныя падворкі са сваім каларытам, непаўторнасцю і з разнастайнасцю страў нацыянальнай кухні.

2

Але галоўную ўвагу гледачоў прыкоўвалі таленавітыя гарманісты і прыпевачнікі, якім талентаў не займаць, і яны шчодра дзяліліся са сцэны сваім артыстызмам і творчасцю з гледачамі. А тыя не скупіліся на гучныя апладысменты, падпявалі і прытанцоўвалі.

Калінкавіцкі раён на фестывалі бліскуча прадставіў фальклорны ансамбль “Чапурушкі” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Нашы артысты выканалі некалькі музычных нумароў і як след разварушылі публіку: тая і скакала, і спявала, і ў далоні пляскала. Асабліва прыйшлася гледачам і журы да спадобы песня “Вузенькі правулачак”.

4

Вынік – у “Чапурушак” Дыплом ІІІ ступені за высокае выканаўчае майстэрства і прапаганду народнай музыкі. Асобным дыпломам журы адзначылі дуэт Клаўдзіі Абібак і Пятра Кавалёва.

Віншуем нашых артыстаў і зычым ім новых яскравых перамог!

Таццяна КАПІТАН.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.