«Аўцюкоўскія гаспадыні» і «Бярозаўскія пералівы» сталі пераможцамі свята народных традыцый

Аўцюкоўскія гаспадыні

Аўцюкоўскія гаспадыні

Вясной ў раённым Доме культуры прайшло адкрытае свята народных традыцый “Крыніцы-Фэст”, якое сабрала творчыя калектывы з усiх куточкаў Беларусi. Усяго ў ім ўдзельнічала больш за тры з паловай сотні артыстаў з Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і сталіцы нашай рэспублікі.
На працягу 9 гадзін яны дэманстравалі свае таленты ў адкрытым фальклорным конкурсе «Фолк-Фэст» і XI абласным конкурсе выканаўцаў народных бытавых танцаў «Танц-Фэст «Вытокі», дэманстравалі самыя прыгожыя і яскравыя напрамкі народнай культуры.
На конкурсе фальклору «Фолк-Фэст» удзельнікі паказвалі абрадавыя і пазаабрадавыя песні сваёй мясцовасці, карагоды, танцы і прыпеўкі, інструментальную музыку, паданні, прымаўкі, байкі і легенды.
Наш раён у гэтым конкурсе прадставілі народны фальклорны ансамбль “Бярозаўскія пералівы” Бярозаўскага СДК і фальклорны ансамбль “Аўцюкоўскія гаспадыні” Вялікааўцюкоўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Бярозаўцы выступілі са сваімі знакамітымі мясцовымі найгрышамі, а аўцюкоўцы паказвалі элементы вясельнага абраду – прыгожа, самабытна, па-народнаму.

Бярозаўскія пералівы

Бярозаўскія пералівы

І вось нядаўна былі аб’яўлены вынікі і ўручаны ўзнагароды. Нашы яскравыя носьбіты культурнай спадчыны – і бярозаўцы, і аўцюкоўцы – сталі пераможцамі адкрытага свята народных традыцый «Фолк-Фэст».
Дыпломам лаўрэата ў спецыяльнай намінацыі «За зберажэнне і папулярызацыю найлепшых традыцый нацыянальнай культуры і мастацтва» узнагароджаны аўтэнтычны фальклорны ансамбль «Аўцюкоўскія гаспадыні» (кіраўнік Ірына Марару). А «Бярозаўскія пералівы» пад кіраўніцтвам Паліны Лапацік у намінацыі «Інструментальная музыка» атрымалі Дыплом І ступені. Віншуем нашых носьбітаў фальклору і народных каштоўнасцей з чарговай перамогай на мастацкім Алімпе!
Яніна ЦВЯЦЕЛІНА.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.