Яскравы калейдаскоп талентаў і народнай мудрасці сабрала у Калінкавічах свята народных традыцый “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ”

P1017151

Адкрытае свята народных традыцый “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ” сабрала ў мінулую суботу ў раённым Доме культуры творчыя калектывы з усiх куточкаў Беларусi. Усяго – больш за тры з паловай сотні ўдзельнікаў з Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і сталіцы рэспублікі, узрост якіх вар’іраваўся ад 7 да 86 гадоў.

P1017157

P1017159

P1017163

P1017166

P1017168

На працягу 9 гадзін яны ўдзельнічалі ў адкрытым фальклорным конкурсе «ФОЛК-ФЭСТ», XI абласным конкурсе выканаўцаў народных бытавых танцаў «ТАНЦ-ФЭСТ «Вытокі» і адкрытай выставе выданняў па народных традыцыях «КЛЮЧЫ-ФЭСТ».

Свята садзейнічала аднаўленню, захаванню і пераемнасці традыцыйнага спеўнага і танцавальнага мастацтва Беларусі, далучэнню маладога пакалення да нацыянальнай культурнай спадчыны. Яно прадэманстравала самыя прыгожыя і яскравыя напрамкі традыцыйнай народнай культуры.

P1017170

P1017182

P1017186

P1017189

Адкрыў свята конкурс фальклору “ФОЛК-ФЭСТ”, на якім удзельнікі прадставілі абрадавыя і пазаабрадавыя песні сваёй мясцовасці, карагоды, танцы, скокі і прыпеўкі, інструментальную музыку, паданні, прымаўкі, байкі і легенды.

Калінкавіцкі раён ў гэтым конкурсе прадстаўлялі народны фальклорны ансамбль “Бярозаўскія пералівы” Бярозаўскага СДК і фальклорны ансамбль “Аўцюкоўскія гаспадыні” Вялікааўцюкоўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Бярозаўцы выступілі са сваімі знакамітымі мясцовымі найгрышамі, а аўцюкоўцы паказалі элементы вясельнага абраду.

P1017191

P1017193

P1017198

P1017204

P1017206

P1017208

P1017217

P1017219

P1017224

ХІ абласны конкурс выканаўцаў народных бытавых танцаў «ТАНЦ-ФЭСТ «Вытокі» праходзіў у 5 ўзроставых катэгорыях. “Лявоніха”, “Кракавяк”, “Базар”, “Мікіта”, “Каробачка”, “Падыспань”, полька – гэтыя танцы пакінулі нам у спадчыну нашы продкі. Іх выконвалі на сцэне РДК дзіцячыя і юнацкія танцавальныя пары, моладзь, культработнікі, носьбіты танцавальнага фальклору амаль з усіх раёнаў Гомельшчыны.

P1017225

P1017228

P1017229

P1017238

Сказаць, што гэта было прыгожае свята народных традыцый, пэўна, будзе мала. “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ” стаў сапраўдным калейдаскопам творчасці, скарбніцай талентаў, народнай мудрасці, культурнай спадчыны. Гэта ж наша, роднае, народнае.

Таццяна КАПІТАН.

Фота аўтара.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.