Знялі відэаабзор і арганізавалі анлайн-віктарыну

изображение_viber_2021-12-09_15-07-13-911

Да юбілею вялікага паэта па ўсёй рэспубліцы арганізавана шмат мерапрыемстваў – кніжныя выставы, прэзентацыі, канцэрты. Не засталіся ўбаку ад знакавай даты і бібліятэкі Калінкавіцкага раёна.

Ва ўсіх іх арганізаваны выставы біяграфічнай літаратуры і зборнікаў твораў паэта. Акрамя таго, Цэнтральная раённая бібліятэка прапанавала сваім чытачам прыняць удзел у анлайн-віктарыне «Спявак роднага краю» на старонцы ўстановы культуры ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі», а таксама зняла відэаабзор творчасці Максіма Багдановіча «Светлы свет будзе вечна жывым».

Дзіцячая бібліятэка на сваіх старонках у сацыяльных сетках запрасіла маленькіх чытачоў паўдзельнічаць у паэтычным марафоне «Нязгасная зорка паэта».

Гарадская бібліятэка сумесна з бібліятэкай базавай школы №5 падрыхтавала для самых маленькіх чытачоў прыемныя прызы за выразнае чытанне вершаў Максіма Багдановіча. А для вучняў старэйшых класаў – біяграфічную выставу, прысвечаную зорцы беларускай літаратуры і літаратурную гадзіну з прэзентацыяй факсімільнага выдання першага зборніка паэта «Вянок», надрукаванага ў Вільні ў 1913 годзе.

Паліна СВЯТЛОВА.

 

На здымку: літаратурная гадзіна ў БШ №5.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.