Ва ўстановах адукацыі раёна праходзіць Тыдзень роднай мовы

З 21 па 25 лютага ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць разнастайныя мерапрыемствы Тыдня роднай мовы, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы, які ва ўсім свеце адзначаецца 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА.

Яны накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццё творчых здольнасцей вучняў, стымуляванне іх праектна-даследчай дзейнасці.

Так, у гэтыя дні на базе СШ №7 пачаў дзейнічаць інтэрактыўны музей «Беларускі алфавіт», які здзіўляе сваімі незвычайнымі экспанатамі – беларускімі літарамі, выкананымі ў розных тэхніках: вышыўка, саломапляценне і г.д. Таксама былі прадстаўлены ядомыя экспанаты.

4

Акрамя таго,  ва ўстанове адукацыі прайшла акцыя на веданне беларускіх слоў “Атрымай цукерку” і стартавала анлайн-алімпіяда «Я – беларус», якая выявіць сярод вучняў лепшых у намінацыях «Шчыры беларус», «Сапраўдны беларус», «Беларус-гаспадар».

3

А вось выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка №56 наведалі міні-музей “Беларуская лялька” і прынялі ўдзел у віктарыне “Гучы, слова, па-беларуску”. Дарэчы, музей быў арганізаваны на базе садка напярэдадні новага навучальнага года, і дзякуючы ініцыятыве і таленту выхавальнікаў Вікторыі Андросенка і Наталлі Засыпкінай пастаянна папаўняецца цікавымі экспанатамі.

2

1

Лера ЛАПКО.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.