Як у Бярозаўцы свята вёскі адзначалі

IMG_6647

Нізка кланяемся ў пояс шчырым людям ад зямлі! Так віталі ў мінулую суботу ўдзельнікаў свята вёскі ў Бярозаўцы, на якое завітала шмат гасцей з розных куточкаў нашай прыгожай краіны. Справа ў тым, што напярэдадні дня вёскі ў мясцовай школе адбылася сустрэча выпускнікоў усіх гадоў, якія з задавальненнем далучыліся да сустрэчы аднавяскоўцаў, што прайшла на пляцоўцы перад сельскім клубам.

IMG_6659

IMG_6664

IMG_6666

IMG_6675

IMG_6678

IMG_6683

IMG_6688

IMG_6689

IMG_6690

IMG_6698

“Па звычаю бярозаўскага краю ўсіх гасцей мы караваем сустракаем, бо ў гэтым караваі з бярозаўскага поля пшаніца, з Тур’і-рэчкі вадзіца”, – працягвала вядучая мерапрыемства Паліна Лапацік.

Духмяны каравай дзяўчына ў народным убранні ўручыла гаспадыні свята – выконваючай абавязкі старшыні Юравіцкага сельвыканкама Галіне Трасцянок, якая павіншавала ўсіх вяскоўцаў са святам і асобна выпускнікоў школы, якія, нібыта птушачкі, зляцеліся на сваю малую радзіму.

Са святочна прыбранай сцэны гучалі словы ўдзячнасці жыхарам вёскі за тое, што яны ёсць, і за карысныя справы, што яны штодзённа робяць.

IMG_6703

IMG_6712

IMG_6714

IMG_6717

IMG_6721

IMG_6729

IMG_6731

IMG_6743

IMG_6752

IMG_6758

IMG_6761

IMG_6769

IMG_6777

IMG_6794

IMG_6809

Падзячным лістом райвыканкама адзначылі калектыў Бярозаўскага СДК “Бярозаўскія пералівы”, а таксама яго кіраўніка Паліну Лапацік. Падзячныя лісты ад райсавета дэпутатаў уручылі Валянціне Прысада, Наталлі Змушка, Таццяне Рубан, Аляксандру Прысада.

Падзячныя лісты сваім ветэранам працы – Вользе Шэндзер, Юліі Сакун, Марыі Лешчанка, Ганне Зайцавай, Надзеі Варабей, Рыгору Назаранка, Ірыне Камянчук – перадаў аддзел адукацыі.

Багацце нашай радзімы прымнажаецца руплівай працай працаўнікоў сельскай гаспадаркі, дзякуючы якім на нашых сталах штодзённа прысутнічаюць асноўныя прадукты харчавання – хлеб, малако, мяса, садавіна і агародніна. Тых, хто аддаў працы ў аграпрамысловым комплексе большую частку жыцця, у Бярозаўцы нямала. Ад імя кіраўніцтва гаспадаркі іх павіншавала галоўны эканаміст і старшыня прафсаюзнай арганізацыі КСУП “50 год БССР” Тамара Суганяка і ўручыла памятныя падарункі 18 ветэранам працы.

IMG_6819

IMG_6830

IMG_6836

Каштоўныя падарункі атрымалі доўгажыхарка з Бярозаўкі 96-гадовая Ева Шаўлоўская, самая маленькая жыхарка суседняй вёскі Баец Ева Кузьменка, якая з’явілася на свет у чэрвені, будучыя першакласнікі Бярозаўскай школы Іван Паляшчук і Аляксандра Яраш. З залатым вяселлем на свяце павіншавалі Уладзіміра і Валянціну Пракапенка.

Адзначылі таксама гаспадароў лепшых падворкаў: Віктара і Алену Касцючэнка, Васіля і Людмілу Клемпач з Бярозаўкі, Надзею Сакун з вёскі Леніна, Таццяну і Алену Дубянчук са Слабодкі.

Падзячны ліст ад сельвыканкама Галіна Трасцянок уручыла свайму памочніку Пятру Лапаціку.

Цудоўны настрой на працягу ўсяго свята яго ўдзельнікам стваралі вядомы на ўсю рэспубліку народны ансамбль “Бярозаўскія пералівы”, а таксама творчы калектыў Юравіцкага СДК.

IMG_6843

IMG_6851

IMG_6862

Каля сцэны размясціліся выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з гісторыі Юравіцкай школы, этнаграфічны куток, гандлёвыя кропкі і дзіцячыя атракцыёны.

Пасля ўрачыстай часткі і канцэртнай праграмы распачалася святочная дыскатэка. Людзі адпачывалі, танцавалі і весяліліся да самай ночы.

IMG_6867

IMG_6871

IMG_6875

IMG_6879

IMG_6886

IMG_6896

IMG_6917

IMG_6926

IMG_6930

IMG_6933

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.