Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі-2023». Свята пачалося…

кв1

У Малых Аўцюках з’явілася самая вялікая кветка ўсім беларускім артыстам – кветачка-адзінаццаціцветачка!

Памятны знак даверылі адкрыць старшыні журы фестывалю «Аўцюкі-2023» – Заслужанаму артысту Беларусі Ўладзіміру Радзівілаву, старшыням Малааўцюкоўскага, Вялікааўцюкоўскага і Сыродскага сельсаветаў Міхаілу Дулубу, Андрэю Баравіку і Ларысе Баравік. Таксама ў гэту кампанію трапілі былы рэдактар “Калінкавіцкіх навін”, член журы фестывалю Іван Гарыст і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алеся Багданава.

З іх атрымаўся цудоўны вакальна-інструментальны ансамбль «Безжурботныя дэцыбелы», пад акампанемент якого і адбылося адкрыццё “Аўцюкоўскай кветкі” .
Хаця перацягнуць коўдру на сябе ўвесь час імкнулася непрызнаная артыстка двух палёў і аднаго агарода Калінка Стар.

от1

Пачынаецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця ХI рэспублікансканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі-2023»! Яго галоўная тэма – «Малыя Аўцюкоўскія гульні».

Сярод ганаровых гасцей – намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Алейнікаў і начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Карповіч.

Ім прысвоена пачэснае званне «Ганаровы аўцюк».

Кіраўнік раёна Сяргей Гвоздзь, якога вядучыя свята Каласок і Калінка назвалі гваздзём праграмы, падзякаваў Міністэрству культуры і кіраўніцтву вобласці за падтрымку фестывалю і дапамогу ў яго правядзенні, удзельнікам – за прапаганду і развіццё народнага гумарыстычнага жанру.

т2

Праход праз аўцюкоўскую мытню – тая яшчэ хохма. Абавязкова загадзя прызапасьце анекдот, жарт, прыпеўку. Яны спатрэбяцца, каб улагодзіць строгіх таможнікаў, якія, калі жартаваць, спяваць ці смяяцца не ўмееш, імкнуцца не дапусціць на фестываль.

т1

Не падрыхтаваліся? Тады лавіце некалькі жартаў на выбар!

Сын бацьку:
– Тата, у мяне да цябе два пытання.
– Якія?
– Першае: ці можна мне атрымліваць трохі больш грошаў? Другое: чаму не?

– Сын, я прынесла табе фотакартку. Гэта твой сапраўдны бацька…
– О божа! Я сын фотакарткі?..

Маці запытваецца ў сына:
– Што ты будзеш рабіць, пакуль я буду хадзіць па крамах?
– Буду гуляць з няняй ці з чыгункай. Залежыць ад таго, што возьме сабе бацька.

бр1

бр2

У “Малых Аўцюкоўскіх гульнях” прымаюць удзел чэмпіёны свету па народнаму гумару, марафонцы жартаў і смеху – лепшыя народныя артысты з усёй нашай краіны! Сустракаем нашых чэмпіёнаў-смехаспартсменаў з Брэсцкай вобласці! Вышэй! Мацней! Смяшней!

гр

На сцэне- Гродзенская вобласць.

минс
Мінская вобласць.

гомель

На алімпіадзе гумару выступіў гурт Гомельскай вобласці.

г1

Шмат на фестывалі гасцей і ўдзельнікаў. Надвор’е цудоўнае, далучайцеся да свята, усё цікавае — наперадзе.

г2

г3

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.