Разгарайся, купальскі касцёр, і іскрыся

IMG_2637

Гулянне, прысвечанае народнаму святу Купалле, традыцыйна адбылося 6 ліпеня ў гарадскім парку культуры і адпачынку.

IMG_2640

IMG_2642

IMG_2656

На працягу ўсяго дня засмажаны шматдзённай спякотай горад чакаў дажджу,які мусіў пачацца акурат пад вечар, калі ў парку пачалося свята. Але гэта не спалохала адпачываючых і ніяк не пашкодзіла святочнай праграме. Дождж то пачынаўся, то сціхаў, вецер ганяў на небе хмары, а людзі адпачывалі. Свята ў гэтым годзе прыйшлося на працоўны дзень, і пасля работы гаражане прыемна бавілі ў прахалодзе вечар серады.

IMG_2663

IMG_2666

IMG_2669

IMG_2673

Са старажытных часоў Купалле сімвалізуе росквіт прыроды, яднанне яе з чалавекам, культ агню, вады і сонца. Нашы продкі лічылі, што ноч з 6 на 7 ліпеня чароўная, незвычайная. Раней у купальскую ночку моладзь збіралася на берагах рэк і азёр – дзяўчаты плялі вянкі, пускалі іх па вадзе, варажылі, спявалі песні. Хлопцы палілі вогнішчы, скакалі праз іх па адным і ў парах з дзяўчынамі.

IMG_2676

IMG_2679

IMG_2683

IMG_2689

Некаторыя элементы старадаўняга абраду захаваліся і па сённяшні дзень. Праз вогнішча сёння ўжо не скачуць, але запальваюць яго, як і раней, плятуць купальскія вянкі і варожаць.

Наблізіцца да народных вытокаў жыхарам і гасцям горада дапамагла цікавая праграма “Купальскія забавы”, падрыхтаваная супрацоўнікамі культуры.

IMG_2695

IMG_2711

IMG_2719

IMG_2722

Гучалі купальныя песні, тэатралізаваная пастаноўка “На Івана, на Купалу” сабрала каля галоўнай сцэны нямала гледачоў. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў шматлікіх гульнях і конкурсах, танцавалі і спявалі, варажылі.

Па традыцыі ўдзельнікам свята прапанавалі знайсці папараць-кветку. Згодна павер’ю, той, хто яе адшукае, будзе мець шчасце, долю і дабрабыт. Спадзяемся, што ў таго юнака, што здолеў яе адшукаць, усяго гэтага будзе ўдосталь.

IMG_2725

IMG_2731

IMG_2733

IMG_2736

Непадалёку ад сцэны працавала “Купальская лаўка”, там можна было набыць купальскія вянкі і абярэгі. Прыемна адзначыць, что народныя традыцыі ў нашым раёне жывуць. Яскравы доказ таму – за купальскімі вянкамі ўтварылася цэлая чарга з дзяўчат і жанчын. Творчы калектыў Шііцкага сельскага клуба ледзь спраўляўся з пляцяннем святочнага аксэсуара з жывых кветак і траў.

Вясёлы тон мерапрыемству задавалі вакальныя ансамблі “Галасы Калінкавіч”, “Медуніца” Антонаўскага СДК, “Чапурушкі”, артысты Шыіцкага сельскага клуба і дзяўчаты з ансамбля “Альва” раённага Дома культуры.

IMG_2739

IMG_2742

IMG_2744

IMG_2764

Кульмінацыяй свята, як і стагоддзі таму, стаў абрад «Варажба на каханне i шчасце» з запускам вянкоў на ваду і запальванне купальскага вогнішча – нездарма ж Купалле называюць святам агню. Менавіта агонь быў сімвалічным увасабленнем магутнасці сонца. Існуе нават павер’е: у вогнішчы купальскім можна спаліць усе нягоды і смутак.

IMG_2791

IMG_2801

IMG_2804

IMG_2807

IMG_2812

IMG_2815

IMG_2823

IMG_2830

IMG_2836

IMG_2845

IMG_2850

IMG_2863

IMG_2869

IMG_2886

“Разгарайся, купальскі касцёр і іскрыся,

Падыходзь, заводзь карагод, весяліся,

Смех і песні гучаць хай да зор,

Разгарайся, іскрыся, касцёр!” – зазывалі вядучыя-купалінкі ўдзельнікаў свята. Потым яны запрасілі ўсіх на купальскую танцавальную праграму.

 

IMG_2899

IMG_2901

IMG_2905

IMG_2909

IMG_2913

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.