У Калінкавічах прайшла акцыя “Віншуем немаўля”

IMG_5427

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у радзільным доме нашага города прайшла акцыя “Віншуем немаўля”.

Алена Булько і Кацярына Піліпейка некалькі дзён назад сталі матулямі. Менавіта ім і іх наванароджаным дачушкам былі адрасаваны цёплыя пажаданні ад першага сакратара раённай маладзёжнай арганізацыі Вольгі Балбуцкай. Шчаслівым жанчынам  яна пажадала вырошчваць дзяцей здаровымі, моцнымі патрыётамі сваёй краіны.

Алене даглядаць за малым не ўпершыню: у сям’і ўжо расце старэйшая дачка, якая з нецярпеннем чакае вяртання сястрычкі дадому.

А вось для Кацярыны ўсё упершыню і такая ўвага з боку БРСМ яе вельмі расчуліла.

– Нараджэнне дзіцяці ў сям’і – неверагодны момант жыцця, які ніколі не забываецца, – далучылася да віншаванняў і старшыня пярвычкі БРСМ раённай бальніцы Надзея Акуліч. – Бо маленькі чалавек – гэта цуд! І я рада павіншаваць з гэтым найвялікшым цудам вашы сем’і.

Святлана ПЯТРЭНКА.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.