Расцвілі на сцэне “Кветкі”

IMG_4651

“Не старэюць душой ветэраны” — такую назву носіць традыцыйны рэспубліканскі фестываль творчасці ветэранскіх самадзейных калектываў, што праводзіцца сумеснымі намаганнямі Міністэрства культуры, Федэрацыі прафсаюзаў і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Сёлета ён адбыўся ў 16-раз. Удзельнікаў гала-канцэрта прымаў на днях Рэспубліканскі палац прафсаюзаў.

Вельмі прыемна адзначыць, што сярод выканаўцаў былі калінкавічане — народны хор ветэранаў “Кветкі Палесся” (мастацкі кіраўнік Яўген Брухавецкі) КСК Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, які вы бачыце на здымку.

— Дзякуючы намаганням дырэктара цэнтра адпачынку станцыі Калінкавічы Генадзя Мацына быў зроблены якасны відэазапіс нашага выступленя, які мы адправілі ў аргкамітэт фестывалю. Адтуль прышла радасная вестка, што наш калектыў стаў ўдзельнікамі гала-канцэрта. Гэта выскае дасягненне і высокі гонар для нас апынуцца на такой сцэне. Дастаткова сказаць, што Гомельшчыну прадстаўлялі толькі два калектывы і два індывідуальныя выканаўцы. Адна з іх, дарэчы, калінкавічанка Марыя Грыгарыца. Увогуле за две з паловай гадзіны, што доўжыўся гала-канцэрт, на сцэне палаца прафсаюзаў было прадстаўлена крыху больш за 20 нумароў, прыкладна палова з якіх — у выкананні мастацкіх калектываў. Удзельнікі былі з ўсіх рэгіёнаў і сталіцы нашай краіны. Безумоўна, уражанні засталіся незабыўныя як ад выступлення, так і ад атмасферы, што царыла на фестывалі. Яго ўдзельнікі аддалі пашану тым, хто аддаў жыццё дзеля міру на Зямлі, і ўсклалі кветкі ў падножжа абеліска на плошчы Перамогі. У рамках культурнай праграмы адбыўся канцэрт зводнага хору Самарскай вобласці, які пакінуў самыя лепшыя ўспаміны. Нашаму калектыву быў уручаны дыплом лаўрэата, а таксама каштоўныя падарункі ад арганізатараў, — падзяліўся Яўген Брухавецкі.

Сяргей САКОВіЧ.

Фота аўтара.                  

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.