У БУДУЧЫНЮ – З НАДЗЕЯЙ

IMG_1566

8 мая у Доме мастацкай самадзейнасці аграгарадка Сырод прайшла 36-я сацыяльна-творчая праграма «У будучыню – з надзеяй», арганізаваная Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС, Міністэрства культуры і Беларускі фонд міру.

Штогод праграма адкрывае новыя імёны юных зорачак у пацярпелых раёнах. На сцэне ў Сыродзе сёлета выступілі Арцём Сезоненка, Вераніка Самбук, Ксенія Скробат, Ксенія Бандаровіч і Крысціна Жура. Усе яны былі адзначаны дыпломамі сацыяльна-творчай праграмы і медалямі, якія атрымалі з рук заснавальніка праекта Кацярыны Копелевай і кампазітара Аляксандра Балотнікава.

У гэты ж вечар на сцэне ў аграгарадку выступілі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Купалінка» (мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі Алена Цялькова), а таксама майстры мастацтваў беларускай эстрады і салісты Белдзяржфілармоніі.

 

Аляксандр Века.

Фота Мікалая Барысенкі.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.