21 лютага — Дзень роднай мовы

спадчына

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Яго галоўная мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, як паведамляе БЕЛТА, правядзе з 21 па 28 лютага Тыдзень роднай мовы.

З 21 па 28 лютага ў Мінску пройдуць круглыя сталы, прэзентацыі, інтэрактыўныя заняткі, сустрэчы, культурна-асветніцкія і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы. «У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне набываюць каштоўнасці, якія спадарожнічаюць нашаму народу на працягу стагоддзяў. Адной з такіх базавых нацыянальных каштоўнасцяў з’яўляецца беларуская мова», – адзначылі ў прэс-службе НАН Беларусі.

 

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.