Пытанне: ісці ці не ісці на рэферэндум не павінна нават стаяць

референдум

Учора пачуў дыялог двух мужчын на грамадскім прыпынку:

– Рэферэндум – гэта бессэнсоўная  трата грошай, усё роўна нічога не зменіцца, – сказаў адзін.

– А я наогул не пайду на рэферэндум. – заўважыў на гэта другі.

Мне падумалася: дарослыя людзі, а разважаюць, як неразумныя падлеткі.  Значыць, у свой час яны усё добра-такі  недавучыліся, недавыхаваліся, не займелі актыўнай жыццёвай пазіцыі,  сталі проста пасіўнымі сузіральнікамі жыцця, людзімі перакаці-поле, без роду-племені.

Лічу, што пытанне: ісці ці не ісці на рэферэндум не павінна нават стаяць. Абавязкова ісці! І сур’ёзна, удумліва, скрупулёзна адказаць на пастаўленае  пытанне: Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Лічу вельмі важным, што з улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам, а рашэнне, прынятае рэфэрэндумам, з’яўляецца неад’емнай часткай Канстытуцыі. Асноўныя навацыі, унесеныя ў Асноўны закон, ужо добра  вядомы: Беларусь застанецца прэзідэнцкай рэспублікай, пры гэтым прапануецца надзяліць канстытуцыйным статусам Усебеларускі народны сход.

Не сакрэт, што сама карціна свету ХХІ стагоддзя істотным чынам змянілася. У свеце адбываюцца грамадзянскія, гібрыдныя, інфармацыйныя войны, парушаюцца межы дзяржаўнага суверэнітэту, з’явілася шмат бежанцаў з розных краін.  Гэта не можа не  пераконваць нас у тым, што традыцыйныя каштоўнасці ўжо пастаянна  выпрабоўваюцца на трываласць,  патрабуюць канстытуцыйнай,  прававой абароны. На любы выклік шалёных заморскіх дзядзькаў ды гарластых цётак павінен быць адказ – аргументаваны і цвёрды.    Дрэнна, што  сярод нашых суайчыннікаў усё яшчэ знаходзяцца тыя, хто шкодзіць Радзіме, каб кепска было ўсім. Дзіўна, але некаторыя людзі не за лепшае жыццё, а супраць! Не імкнуцца працаваць, добра, увішна вучыцца. Аднак праўда, безумоўна, будзе не за “змагарамі” з адзнакай мінус. Эканоміка Беларусі, як і раней, развіваецца, сацыяльныя праграмы працуюць, кожны беларус мае сацыяльныя гарантыі.

Лічу, што вельмі своечасова  Палатай прадстаўнікоў ініцыяваны і прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб генацыдзе беларускага народа”, рэалізацыя норм якога накіравана на ўвекавечанне памяці ахвяр генацыду і заклікана вывесці на новы ўзровень інфармацыйную, асветніцкую і вучэбна-выхаваўчую работу. Не сакрэт, што і сярод дарослага насельніцтва, а не толькі навучэнцкай моладзі, у нас хапае нявыхаваных грамадзян. Школы, універсітэты, педагогі сёння робяць многае ў выхаваўчай дзейнасці, але і бацькі не павінны заставацца ў баку. Можа, хопіць, каб нашых дзяцей выхоўвалі смартфоны, інтэрнэт?!

Несумненна, што Рэферэндум – гэта стратэгічны крок для далейшага развіцця  краіны, выверанае і ўзважанае рашэнне, як будзем жыць мы, нашы сем’і заўтра. Ды й сама ўжо гісторыя Усебеларускіх народных сходаў даказала, што гэта сапраўдны інстытут народаўладдзя. Таму і  адбылося канстытуцыйнае замацаванне статуса  народнага сходу, які  вызначаны вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя,  надзелены стратэгічна важнымі паўнамоцтвамі. Менавіта Сход вызначае стратэгію развіцця грамадства і дзяржавы; зацвярджае праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця; вызначае меры, накіраваныя на забеспячэнне грамадзянскай згоды, сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў грамадстве; гарантуе пераемнасць і ўстойлівасць сістэмы органаў  улады.

Канстытуцыя нам гарантуе, што  Беларусь была і застанецца сацыяльна-арыентаванай дзяржавай. У нас захаваны ўсе сацыяльныя гарантыі для розных катэгорый грамадзян, дапоўнены меры  падтрымкі інвалідаў і іх сем’яў. Дзяржава забяспечвае інвалідам роўныя магчымасці для ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця, выхоўвае грамадства ў духу павагі і салідарнасці з імі, а таксама прымае да ўвагі іх патрэбы, плануючы будаўніцтва сацыяльных аб’ектаў.

Таксама  вызначана, што дзяржава садзейнічае інтэлектуальнаму, духоўнаму, маральнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным жыцці, рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.

Я ўважліва сачыў за тым, як адбывалася абмеркаванне  змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.  Будзе праўдай, калі скажу, што  іх унесла само жыццё. Новы праект Асноўнага закона ‒ гэта патрабаванне дня сённяшняга. Каб ісці ў нагу з часам  і развівацца як сацыяльна арыентаваная дзяржава, і было прынята рашэнне аб неабходнасці рэфармавання Канстытуцыі, пры гэтым захаваўшы суверэнітэт, духоўныя і культурныя традыцыі, дабрабыт грамадзян.

Рэферэндум – гэта сама  воля народа, праява дэмакратыі, якая дае яму права самастойна прымаць  важныя рашэнні, якія ўплываюць на жыццё. У суверэнай Беларусі рэферэндумы ўжо праводзіліся ў 1995, 1996 і 2004 гадах. Рэферэндум  па Канстытуцыі – бадай, самая  важная палітычная падзея ў жыцці не толькі нашай любай Бацькаўшчыны, але і кожнага з нас,   грамадзяніна ці грамадзянкі Айчыны.

Я абавязкова прыйду на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас за змены ў Канстытуцыю, паколькі іх душой і сэрцам  падтрымліваю. Гэта надасць мне упэўненасці, аптымізму ў заўтрашнім дні.

Лічу, што кожны грамадзянін, які неабыякавы да лёсу сінявокай Беларусі,  павінен прыняць удзел у галасаванні. Апускаючы бюлетэнь у урну, мы тым самым  галасуем за мір, згоду, стабільнасць, бяспеку, квітнеючую  будучыню  Беларусі. Галасуем за тое, што мы добрыя, гуманныя  людзі і неабыякавая нацыя!

Канстанцін КАРНЯЛЮК.

 

Please follow and like us:

2 комментариев для “Пытанне: ісці ці не ісці на рэферэндум не павінна нават стаяць

  • 17.02.2022 в 14:34
    Permalink

    «Апускаючы бюлетэнь у урну, мы тым самым галасуем за мір, згоду, стабільнасць, бяспеку, квітнеючую будучыню Беларусі.» А если не опускаем,то что?То остаёмся при нынешней конституции?Она вдруг всем стала такой противной?Столько лет всех устраивала,но когда после выборов оппозиция стала требовать изменения конституции,взяв за основу старую,то вдруг решили эту конституцию подкорректировать.Выходит наша конституция уже не несёт мира,стабильности,безопасности?Как так?

  • 16.02.2022 в 16:47
    Permalink

    Ісці ці не ісці гэта пытанне кожны вырашае як лічыць. Гэта права , а не абавязак. А вось тое , што нам хочуць прапанаваць ніякаму розуму не падаецца! Стваральнікі гэтай канстытуцыі чым кіраваліся , калі яе пісалі !? Гэта проста здзек над чалавечай логікай у сучасным свеце.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.