Калинковичане высказывают свое мнение об изменениях в Конституции

снимок-167-1

Канстытуцыя гарантуе сацыяльную абарону грамадзян

Сяргей САКОВІЧ, карэспандэнт газеты «Калінкавіцкія навіны»:

“Адразу, як былі апублікаваны змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон нашай краіны, я ўважліва з імі азнаёміўся і прыйшоў да высновы, што Канстытуцыя носіць сацыяльную накіраванасць. Прычым артукулы, дзе гаворка вяддзецца пра правы грамадзян, пакінуты ў сіле з мінімальнымі папраўкамі.

У новым праекце, як і раней, адзначана, што чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца вышэйшай каштоўнасцю, а забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца вышэйшай дзяржаўнай мэтай.

Грамадзянам нашай краіны гарантавана абарона з боку дзяржавы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі, абарона жыцця, уласнай свабоды і годнасці, свабода веравызначэння.

Артыкул 41 Канстытуцыі гарантуе кожнаму права на працу, выбар прафесіі, рода заняткаў у адпаведнасці с прызваннем, здольнасцямі, узроўнем адукацыі, прафесіянальнай падрыхтоўкай, а таксама на бяспечныя ўмовы працы.

Канстытуцыяй гарантавана права на бясплатнае медыцынскае абслугоўванне і адукыцыю, а таксама на адпачынак.

“Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на жыллё. Гэта права забяспечваецца развіццём дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду, дапамогай грамадзянам у набыцці жылля. Грамадзянам, што маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, жыллё прадастаўляецца бясплатна або па даступным кошце”, — гаворыцца ў арт. 48.

Дадам яшчэ, што ў кожнага грамадзяніна нашай краіны ёсць права на ўдзел у культурным жыцці, свабоду мастацкай, навуковай, тэхнічнай творчасці.

Сапраўды, правам і сацыяльнай абароненасці грамадзян у Канстытуцыі прысвечана нямала месца, пытанне займае асобны і даволі значны раздзел новай рэдакцыі дакумента”.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.