Служыць закону і забяспечваць верхавенства права

45f6c92b1287bf5c010ccc702a8bfbbd

Штогод ў першую нядзелю снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць беларускія юрысты.

Прафесія юрыста шматбаковая, яе прадстаўнікі працуюць у розных галінах права і сустракаюцца па розныя бакі судовых спрэчак.  Аднак галоўнае, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў юрыдычных прафесій, – гэта імкненне служыць закону, забяспечваць верхавенства права і непасрэднае дзеянне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Варта нагадаць, што заканадаўства Беларусі ўяўляе сабой шматлікую колькасць нарматыўных прававых актаў. У пэўных сітуацыях для правільнага вырашэння праблемы неабходна звяртацца да індывідуальных нарматыўных прававых актаў. А ў сувязі з хуткім развіццём грамадства, з мэтай адказваць на яго выклікі заканадаўства гэтак жа ўдасканальваецца.

Ажыццяўленне правоў і свабод чалавека, іх абарона, давядзенне зместа і разумення прававых актаў да насельніцтва, адсочванне гэтых актаў з’яўляюцца складаным працэсам, патрабуюць спецыяльных прававых ведаў, якімі валодаюць, бадай, прафесійныя юрысты.

З гэтай нагоды роля юрыстаў становіцца значнай, таму важна памятаць пра адзінства юрыстаў у нашай дзяржаве, бо павага да права ў беларусаў мае даўняе развіццё і ўзыходзіць да часоў статутаў Вялікага княства Літоўскага. Юрысты павінны думаць пра агульныя мэты і задачы, згуртавана працаваць на карысць грамадства і сваёй краіны. Адзінства неабходна для сумеснай кардынацыі намаганняў на прававой ніве. Адзінства законаў, адсутнасць прабелаў у праве, правільнае і аднастайнае ўжыванне нормаў і юрыдычная логіка непадзельны ад тых, хто стварае і прымяняе закон. Нормы заканадаўства павіны быць дастаткова зразумелымі, і суб’екты права павіны мець магчымасць ведаць прававыя акты, каб іх добрасумленна выконваць. У сваёй штоддзёнай прафесійнай дзейнасці юрыстам неабходна імкнуцца да прававога выхавання, да высокага ўзроўню прававой свядомасці і культуры насельніцтва, павагі да права як да каштоўнасці, што будзе спрыяць станоўчаму развіццю краіны і грамадзянскай супольнасці.

У сваю чаргу грамадзянам спрэчныя пытанні неабходна вырашаць выключна ў прававым полі, выкарыстоўваючы існуючыя сродкі заканадаўства, каб захаваць мір, згоду ў грамадстве, дабрабыт і росквіт маладой нашай дзяржавы. Адначасова гэта дапамагае грамадзянам зберагчы свае фінансавыя сродкі і, што не менш важна, здароўе.

Асноўны закон краіны асобна замацоўвае гарантыю правоў і свабод чалавека, якой з’яўляецца права на юрыдычную дапамогу, і ажыццяўляецца адвакатамі юрыдычных кансультацый. Гэта права мае ўніверсальны характар, таму распаўсюджваецца на ўсіх суб’ектаў, у тым ліку на грамадзян Беларусі,  замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

У артыкуле 62 Канстытуцыі замацаваны адзін з відаў юрыдычнай дапамогі – дапамога грамадзянам у судзе, іншых органаў улады, органах мясцовага кіравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, арганізацыях, грамадскіх аб’яднаннях і ў адносінах з службовымі асобамі і грамадзянамі. Да юрыдычнай дапамогі адносяцца атрыманне кваліфікаванай парады, складанне заяў, скаргаў і іншых дакументаў прававога характару, юрыдычная дапамога неабходна для абароны чалавекам сваіх правоў у крымінальным ці грамадзянскім працэсах і г. д.

Ажыццяўляючы права на юрыдычную дапамогу, адвакат падпарадкоўваецца даверніку, абараняе яго правы і свабоды, дзейнічае выключна ў яго інтарэсах.

Перавагай адвакацкай дзейнасці з’яўляецца незалежнасць інстытута адвакатуры, захаванне адвакацкай тайны, якая не абмяжоўваецца ў часе. Адвакат не можа быць сведкам і даваць тлумачэнні па пытанням, якія адносяцца да адвакацкай тайны.

Як і іншыя прадстаўнікі юрыдычных прафесій, адвакат з’яўляецца авангардам сцвярджэння прававых каштоўнасцей у грамадстве.

 

Кацярына Змушко, адвакат юрыдычнай кансультацыі Калінкавіцкага раёна.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.