Сацыяльны відэаролік прынёс Ірыне Багдановіч перамогу на рэспубліцы

1

Прыемная навіна прыйшла з Мінска – відэаролік “Старога звычаю не кідай” выхаванкі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ірыны Багдановіч стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу сацыяльнай рэкламы “Маладзёжны погляд-2020”.

Арганізатары конкурсу – Міністэрства адукацыі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі прапанавалі ўдзельнікам падрыхтаваць рэкламны матэрыял сацыяльнага характару ў розных намінацыях па дзесяці тэмах. Сярод іх – “Беларусь паспяховая”, “Мая сям’я – маё багацце”, “Дарогай добрых спраў”, “Беражы прыроду”, “У адзінстве наша сіла”, “Жыві ярка”, “Мы – беларусы” і іншыя.

Ідэі можна было ўвасобіць у відэароліках, малюнках, плакатах, афішах, білбордах, банерах і г.д.   

Ірына выбрала тэму “Наша культура”. Разам з педагогам дадатковай адукацыі турысцка-краязнаўчага профілю, кіраўніком гуртка “Гісторыкі-краязнаўцы” Таццянай Касцючэнка яны пабывалі ў Вялікіх Аўцюках, Казловічах і Бярозаўцы, дзе сустрэліся з доўгажыхарамі, мясцовымі ўмельцамі і захавальнікамі беларускіх народных традыцый, распыталі, як святкаваліся Каляды, Масленіца, Купалле, Вялікдзень, Гуканне вясны, Пакровы, Дзяды. Самыя цікавыя і яркія моманты вандровак трапілі ў пяціхвілінны відэаролік “Старога звычаю не кідай”, лейтматывам якога з’яўляцца заклік да моладзі не выракацца роднай мовы, культуры, традыцый, сваіх каранёў, занатаваць і зберагчы спадыну праздедаў для нашчадкаў. 

Дарэчы, Ірына з’яўляцца студэнткай чацвёртага курса Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, але падчас канікул і выхадных працягвае наведваць Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

– Яна вельмі актыўная і рознабаковая дзяўчына. Усё паспявае, усім цікавіцца: танцы, маляванне, фатаграфаванне, гісторыя і традыцыі роднага краю, – расказвае Таццяна Васільеўна. – Такое таленавітае дзіця – знаходка для педагога.

Ролик

Таццяна ЗУБЕЦ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.