Андрэй Філіпаў сельскай працы не баіцца

Филиппов Андрей

З Андрэем Філіпавым мы пазнаёміліся падчас жніва, калі разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Галінай Нікулінай наведалі ААТ “Радзіма”. Вясёлы, з ветлівай усмешкай хлопец спрытна ўпраўляўся каля прадуктовай “Газелькі”.

—Андрэй у нашай гаспадарцы штогод працуе на жніве, – патлумачылі мне. – Вельмі працавіты, ніякай работы не баіцца. І сваё зробіць, і дапаможа, калі папросяць.

Сам Андрэй на прапанову расказаць пра сябе сціпла паціснуў плячамі, маўляў, што расказваць. Усё, як ва ўсіх. Мясцовы, варатынскі. У вёсцы жывуць бацькі, маці працуе ў гаспадарцы, бацька – у камунальнай службе. Пасля заканчэння школы Андрэй паступіў у Беларускі аграрны тэнічны ўніверсітэт. Накіраванне на вучобу атрымаў ад мясцовай гаспадаркі. Цяпер перайшоў на чатвёрты курс. Пасля заканчэння атрымае спецыяльнасць інжынера-механіка.

І кожны год у летнія канікулы вяртаецца ў Варатын, каб са студэнта ператварыцца ў хлебароба. Тры гады Андрэй Філіпаў працаваў памочнікам камбайнёра, а вось у гэтым годзе яму даверылі не менш адказную работу – развозіць абеды механізатарам, што працуюць на жніве і нарыхтоўцы кармоў. Што ж, тут свой графік, і яго трэба выконваць.

—Ну і як табе? – пытаюся.

—Канечне, калі ты пры адказнай справе, то няма калі ў камп’ютэры сядзець, – з той жа адкрытай усмешкай упэўнена адказвае Андрэй. – З’яўляецца вольная хвіліна, можна і на мехдвор заглянуць, там, калі трэба, дапамагчы. Я ж, як-ніяк, будучы інжынер-механік, за тры гады таму-сяму навучыўся. Ды і сельскай працы я ніколі не баяўся…

Аляксандр Века.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.