Мінкульт прапануе абмеркаваць змяненні ў законы па пытаннях культуры

кодекс о культуре копия

На грамадскае абмеркаванне, як паведамляе Pravo.by, вынесены праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры».

Праектам прадугледжана карэкціроўка Кодэкса аб культурыПадатковага кодэкса і іншых законаў у мэтах забеспячэння іх узгодненасці ў частцы, якая тычыцца пытанняў сферы культуры.

Распрацоўка праекта выклікана неабходнасцю удасканальвання парадку рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з: дзейнасцю калектываў мастацкай творчасці, творчых саюзаў; увозам і вывазам культурных каштоўнасцей; аховай гісторыка-культурнай спадчыны, бібліятэчнай і музейнай справамі; народнымі мастацкімі рамёствамі, кінематаграфічнай дзейнасцю; арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў; дзейнасцю прафесійных і непрафесійных (аматарскіх) і аутэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці, клубных фарміраванняў; унясення іншых змяненняў, звязаных з практыкай прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Арганізатар грамадскага абмеркавання – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Свае меркаванні і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 1 па 10 кастрычніка 2021 г. уключна на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by.

Святлана НАДЗЕЖДІНА.

 

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.