Шоу свету і агню, салют у гонар беларусаў: Гарочычы з размахам адзначылі Дзень вёскі

IMG_5252

Населеныя пункты раёна працягваюць святкаваць Дні вёсак. Кожнае свята ўнікальнае па-свойму: арганізатары прыкладваюць шмат намаганняў, каб здзівіць вяскоўцаў, парадаваць іх чымсьці новым, цікавым, арыгінальным.

А калі знаходзіцца добры спонсар, можна, як кажуць, увогуле «горы звярнуць» – арганізаваць людзям і хлеб, і відовішчы. Ды яшчэ якія!

IMG_5258

IMG_5268

IMG_5272

Такім спонсарам, напрыклад, у аграгарадку Гарочычы ўжо не першы год становіцца ўраджэнец гэтых цудоўных мясцін Алег Алісейка. Ён штогод дорыць сваім землякам цудоўнае свята, якое потым доўга і з задавальненнем успамінаюць і з нецярпеннем чакаюць наступнага.

Скажам шчыра, жыхарам аграгарадка вельмі пашанцавала мець такого аднавяскоўца. Дзе яшчэ на свяце ў вёсцы могуць пабачыць светавое і вогненнае шоу? А рознакаляровы салют? Толькі ў Гарочычах.

IMG_5276

IMG_5282

IMG_5293

«З любоўю да людзей і да зямлі», – пад такой назвай сёлета прайшоў у аграгарадку Дзень вёскі. Так ставіцца да сваіх аднавяскоўцаў і малой радзімы і Алег Уладзіміравіч.

На стадыёне, дзе праходзіла свята, як кажуць, «яблыку не было, дзе ўпасці»: прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары. Паз’язджаліся з розных гарадоў дзеці і ўнукі вяскоўцаў, прыехалі родзічы і сябры. Заўважылі мы сярод удзельнікаў свята і нямала знаёмых з райцэнтра: кажуць, даведаліся, што тут будзе і прыехалі цікава правесці час, шоу паглядзець, песні паслухаць.

IMG_5296

IMG_5298

IMG_5304

Традыцыйна свята пачалося з афіцыйнай часткі. З прывітальным словам да землякоў звярнулася старшыня сельвыканкама Лілія Ражкова, якая павіншавала ўсіх са святам, выказала ўдзячнасць жыхарам, якія сваёй працай і талентамі праслаўляюць родны край, пажадала дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, утульнасці і пяшчоты дома, бязвоблачнага і чыстага неба, міру на роднай зямлі.

IMG_5306

IMG_5310

IMG_5312

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады вайны землякоў. На жаль, сёння ў Гарочычах не засталося ніводнага жывога ветэрана.

З павагай узгадалі і воінаў-інтэрнацыяналістаў. Адным з удзельнікаў ваенных дзеянняў у Афганістане быў жыхар Гарочычаў Вячаслаў Смалюга, якога асабіста павіншавалі з Днём вёскі.

Успомнілі добрым словам мясцовых хлопцаў, што зараз праходзяць армейскую службу – Мікіту Кошчыца і Аляксандра Касянкова. Асобныя словы падзякі заслужылі іх маці – за выхаванне абаронцаў нашай радзімы.

IMG_5315

IMG_5326

IMG_5329

Па традыцыі адзначылі на свяце самага маленькага жыхара аграгарадка – Анастасію Шпек, для якой падрыхтавалі прыемны падарунак.

А потым на сцэну запрасілі будучых першакласнікаў Дар’ю Чарнякову і Мікіту Дораша разам з іх першай настаўніцай Аленай Кужэлка. Пасля выступлення Даша і Мікіта атрымалі ад Алега Алісейкі па 100 рублёў на школьныя прылады.

IMG_5330

IMG_5336

IMG_5339

Такія ж шчодрыя падарункі ад спонсара свята дасталіся і таленавітым вучаніцам школы Паліне Цітовай і Аляксандры Кулыба.

Словы публічнай падзякі заслужылі і таленавітыя дарослыя, што прымаюць актыўны ўдзел у развіцці аграгарадка – старшыня раённай ветэранскай арганізацыі работнікаў адукацыі, кіраўнік паэтычнага клуба «Бумеранг», аўтар шматлікіх вершаў пра родны край Святлана Крупіна і загадчык Гарочыцкага сельскага клуба, непасрэдны арганізатар свята, аўтар раманаў «Ведзьма Палеская» і «Воўчы мох» Віталій Кулік.

IMG_5342

IMG_5349

IMG_5353

Здароўя і бадзёрасці пажадалі на Дне вёскі старажылам – 90-гадовай Вользе Кіцук з вёскі Рудзенька, 92-гадовай Марыі Варажун з аграгарадка Гарочычы і самай старэйшей жыхарцы сельсавета Вользе Назаранка з Рудзенькі, якой 1 ліпеня споўнілася 96 гадоў.

IMG_5359

IMG_5365

IMG_5370

Павіншавалі і юбіляраў гэтага года, маладажонаў, што стварылі сем’і за гэты год, а таксама сямейную пару Аліферка, якая ў красавіку адзначала залатое вяселле.

Не забыліся пра лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі – Сяргея Булаўку, Мікалая Джуганя, Аляксандра Кіршчына, Юрыя Федарэнку, Ігара Каваленку, Валерыя Суханоса, Мікалая Пархоменку, Вадзіма Чарнякова.

IMG_5372

IMG_5377

IMG_5379

У аграгарадку Гарочычы нямала прыгожых, добраўпарадкаваных падворкаў, якія радуюць вочы і аднавяскоўцаў, і завітаўшых у населены пункт гасцей. Гаспадароў лепшых, стаўшых пераможцамі мясцовага конкурса – Зінаіду і Сяргея Чарняковых, Віталія і Лілію Кулік, Васіля і Алену Сцепановіч – узнагародзілі дыпломамі і падарункамі.

IMG_5383

IMG_5387

IMG_5389

Яшчэ адзін дыплом атрымала Таццяна Суліма, дзякуючы грамадскай ініцыятыве якой не так даўно ў аграгарадку з’явілася добраўпарадкаваная дзіцячая пляцоўка, пабудаваная мясцовымі жыхарамі пры падтрымцы сельсавета.

IMG_5393

IMG_5398

IMG_5400

На працягу ўсяго свята музычнымі нумарамі вяскоўцаў радавалі галасістыя артысткі вакальнага гурта «Рабінушка» Зеляноцкага СДК, Людміла Назаранка са сваім акардэонам, народны ансамбль народнай песні «Папараць-кветка» з суседняга Мазыра.

IMG_5408

IMG_5418

IMG_5420

Такіх запальных танцаў, якія былі на тым свяце, я не бачыла даўно. Людзі па-сапраўднаму святкавалі – шумна, шчыра, весела.

Было чым заняцца і дзецям, і моладзі: прыехалі атракцыёны і батуты, гандлёвыя палаткі з цацкамі, працавалі тыр і дартс.

IMG_5437

IMG_5446

IMG_5456

Пачастункі і прысмакі ўдзельнікам свята прапанавалі два мясцовых кафэ, якія выставілі на стадыёне свае гандлёвыя павільёны.

IMG_5466

IMG_5476

IMG_5486

IMG_5494

IMG_5511

IMG_5513

IMG_5514

IMG_5515

IMG_5520

IMG_5525

IMG_5526

IMG_5527

IMG_5530

IMG_5533

IMG_5537

IMG_5552

IMG_5563

IMG_5571

IMG_5574

IMG_5584

IMG_5585

IMG_5587

IMG_5612

IMG_5633

IMG_5682

IMG_5706

А калі сцямнела, на арэну са светавым і вогненным шоу выйшлі гомельскія артысты. Відовішча было неверагоднае!

Завяршылася свята вялікім салютам у гонар малой радзімы, роднай Беларусі і ўсіх яе жыхароў.

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.