31 ліпеня ў вёсцы Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна прайшоў Х Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі»

Пра тое, што смех працягвае жыццё, у нашай краіне лепш за ўсіх ведаюць жыхары суседніх вёсак Малыя і Вялікія Аўцюкі. Жартуюць яны так, што вы жывот надарвеце, а калі яшчэ адведаеце мясцовай “рагатухі”, то і ногі можаце паламаць – яны самі скакаць будуць. А яшчэ аўцюкоўцы людзі вельмі гасцінныя. Так добра некалі сустракалі пісьменніка Уладзіміра Ліпскага, што яму прыйшла ідэя праводзіць у гэтых мясцінах Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі” і запрашаць на яго лепшых гумарыстаў. Першы фестываль прайшоў у 1995 годзе. А сёння, 31 ліпеня, ён збірае сяброў у дзясяты раз. Яго ўдзельнікі – гумарысты з усіх куткоў нашай краіны.

1

А пачаўся фестывальны дзень з прэс-канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, арганізатараў, удзельнікаў і гасцей фестывалю.

С песнямі і жартамі сустракаюць творчыя калектывы ўдзельнікаў фестывалю.

 

з2

к1

Закладка каменя ў гонар правядзення юбілейнага Рэспубліканскага фестывалю «Аўцюкі-2021».

кам2

кам4

кам5

Пачала свою працу і аўцюкоўская мытня.

мытня

Каб прайсці мытню, спатрэбіцца расказаць некалькі анекдотаў, бо строгія таможнікі, калі жартаваць не ўмееш, страсуць грошы.

мытня4

 

мытня1

І калі мытня ў вас «за плячыма», то наперадзе – “швэнданне” па тэматычных падворках, выставы стылізаванай аўтамотатэхнікі “Аўцюкоўскія драндулеты” і фатаграфій “Аўцюкоўская фотасушка”, прэзентацыя турыстычнага маршрута “Добра там, дзе нас няма”, сельскагаспадарчая галерэя “Злаві поспех” і шмат-шмат усяго смешнага і цікавага.

 

Один комментарий для “31 ліпеня ў вёсцы Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага раёна прайшоў Х Рэспубліканскі фестываль народнага гумару «Аўцюкі»

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.