Жніво-2021: Добры старт як шлях да перамогі

варабьи

Сямейны экіпаж у складзе Сяргея і Святланы Варабей з ААТ “Прудокскае” выйшлі ў лідары літаральна з першага дня жніва і ўтрымліваюць пазіцыі на працягу двух тыдняў.
Другі сезон запар Сяргей і Святлана працуюць разам. Нагадаем, у мінулым годзе сямейны экіпаж стаў тысячнікам. Падобна на тое, што і сёлета пры спрыяльных умовах яны першымі ў раёне намалоцяць запаветную тысячу тон.
Як відаць з раённай зводкі, сямейны экіпаж Варабей ужо набраў 650 тон. Так што добры старт на жніве – прамы шлях да перамогі.
Трэба сказаць, што Сяргею і Святлане ёсць з каго браць прыклад працоўнага спрыту, стараннасці і дбайнасці. Такі прыклад заўсёды падаваў і падае іх бацька і свёкар Андрэй Рыгоравіч Варабей. Сёння ён таксама на жніве, але ў складзе другога сямейнага камбайнерскага экіпажа – разам з сынам Андрэем. Думаецца, што не ў апошнюю чаргу дзякуючы працавітасці Вараб’ёў у гаспадарцы сёння збожжа ўбралі на плошчы 52%.
Аляксандр СУПРУНОЎСКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.