Ідзіце, працуйце, камбайны

IMG_9439

Наліліся золатам хлебныя нівы, жніўнае поле аж свеціцца пад промнямі сонца. Выспеў колас, схіліўся пад сваім цяжарам – чакае хлебаробаў, каб аддзячыць ім за клопаты, стараннасць і працавітасць.

IMG_9443

IMG_9445

IMG_9450

Па добрай вясковай традыцыі ў СВК “Дружба-Аўцюкі” у пачатку жніва зладзілі зажынкі. На полі недалёка ад Ладыжына, ва ўрочышчы “Прыгараднае” у мінулую суботу выстраіліся камбайны. На старце стаялі і аўтамабілі, гатовыя прыняць спелае зерне. Ля іх шчыльнай шарэнгай – камбайнерскія экіпажы і вадзіцелі. Менавіта яны будуць на перадавой у час самай важнай сельскагаспадарчай кампаніі – уборкі збожжа новага ўраджаю.

IMG_9535

Настрой удзельнікаў свята цалкам адпавядаў значнасці падзеі. Людзі віншавалі адзін аднаго з пачаткам жніва, дзяліліся планамі, гаварылі аб перспектывах.

Жніўнымі песнямі віталі ўсіх удзельнікаў свята самадзейныя артысты Вялікааўцюкоўскага сельскага клуба-бібліятэкі.

Зажынкі прайшлі ўрачыста, згодна з народнымі традыцыямі. Жанчыны з песнямі зжалі першы сноп і ўручылі яго галоўнаму аграному Уладзіміру Савянку, а духмяны каравай – старшыні сельгаскааператыва Сяргею Даўгялла.

IMG_9529

IMG_9457

IMG_9563

Пачэсную місію зажаць першы сноп даверылі самай старэйшай жнейцы — ветэрану працы гаспадаркі Ганне Шынкарэнка.

Сяргей Даўгялла параўнаў іх гаспадарку з вялікім караблём і адзначыў, што ўраджай гэтага года закладваўся загадзя. Усе працаўнікі гаспадаркі на працягу года добрасумленна ўносілі ўклад у агульны каравай – своечасова правялі асеннюю і яравую сяўбу, унеслі ўгнаенні, ажыццявілі мерапрыемствы па ахове раслін. Цяпер стаіць задача – якасна і без страт убраць ураджай, не згубіць ніводнае зярнятка. І гэты самы адказны этап – вянец усіх работ давераны героям сёняшняга свята.

IMG_9542

Важнасць хлебаробскай працы падкрэсліў і галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Савянок. Сёлета ў СПК “Дружба-Аўцюкі” трэба ўбраць 1634 гектара збожжавых. Ад вынікаў жніва цалкам залежыць фінансавы стан гаспадаркі і дабрабыт яе работнікаў.

IMG_9580

IMG_9584

IMG_9554

IMG_9550

IMG_9459 IMG_9542

Уладзімір Іванавіч дадаў, што ў час уборачнай вялікую ўвагу трэба надаваць тэхніцы бяспекі, бо няма нічога даражэйшага за чалавечае жыццё.

На жніве ў СВК “Дружба-Аўцюкі” будуць працаваць шэсць камбайнаў гаспадаркі і сёмы – новы, газавы з “Гомсельмаша”, які будзе праходзіць там выпрабаванні. На адвозцы зерня задзейнічаны чатыры адзінкі тэхнікі з прычэпамі.

IMG_9521

IMG_9503

IMG_9488

IMG_9483

IMG_9472

IMG_9469

Усе добрыя справы заўсёды пачынаюцца з Божай дапамогай. З малітвай Іконе Божай маці і з благаславеннем да хлебаробаў звярнуўся іерэй Георгій Судас. Ён акрапіў святой вадой хлебную ніву, тэхніку і тых, хто будзе працаваць на ёй у самую гарачую пару сельскагаспадарчага года. Каб Бог бярог, каб багаты ўраджай сабралі.

IMG_9636

IMG_9625

IMG_9616

IMG_9608

IMG_9592

З цёплымі пажаданнямі плённай працы, шчодрага ўраджаю, спрыяльнага надвор’я і багатага хлебнага караваю да працаўнікоў гаспадаркі звярнулася старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Нікуліна. Каб заахвоціць хлебаробаў, надаць ім дадатковы стымул на добрую працу, яна ўручыла кожнаму падарунак ад прафсаюза.

IMG_9662

IMG_9654

IMG_9650

“Ідзіце, працуйце, камбайны. Няхай вашы бункеры хутчэй напоўняюцца збожжам новага ўраджаю”, — дали вядучыя свята фінальны акорд зажынкам.

Яшчэ адна хвілінка – і тэхніка ажыла. Адзін за другім пайшлі камбайны да залатой нівы.

Свята ў гонар пачатку жніва адбылося ў той дзень і на палетках ААТ «Радзіма», а таксама ў іншых гаспадарках раёна.

Таццяна КАПІТАН.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.