Попрощались с зимой: Калинковичане отпраздновали масленицу

IMG_6446

У мінулую суботу жыхары нашага раёна святкавалі Масленіцу. Свята, якое спакон вякоў сутракаюць у Беларусі гарой бліноў. Масленічны тыдзень – той час, калі пра розныя дыеты можна і нават трэба забыцца.

IMG_6450

IMG_6454

IMG_6458

Святочныя гулянні традыцыйна разгарнуліся на гарадской плошчы, пачынаючы з 11 гадзін раніцы. У іх прынялі ўдзел мастацкія калектывы горада і раёна, грамадскія арганізацыі, установы адукацыі і культуры, прадпрыемствы. Жадаючых пагукаць вясну і праводзіць зіму гараджан і гасцей горада таксама падахвоцілася нямала. Тым больш, што і надвор’е ў суботу выдалася амаль вясновым.

IMG_6464

IMG_6478

IMG_6488

Прадпрыемствы грамадскага харчавання падрыхтавалі для гасцей шырокі асартымент масленічных пачастункаў, сярод якіх, зразумела, былі і традыцыйныя бліны з шашлыкамі. Працавалі гандлёвыя кропкі і вулічныя міні-кавярні.

IMG_6494

IMG_6502

IMG_6508

Акрамя прысмакаў былі прадугледжаны і відовішчы: розныя конкурсы, розыгрышы, фотазоны. На плошчы былі прадстаўлены выставы-кірмашы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, працавалі тэматычныя пляцоўкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і БРСМ, дзіцячыя атракцыёны, праводзіліся спартыўныя гульні, конкурсы і забавы.

IMG_6511

IMG_6518

IMG_6521

У рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” супрацоўнікі РАНС дэманстравалі пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне. Арганізавалі навучальную пляцоўку для дарослых і дзяцей. Кожны даведаўся шмат новага і цікавага аб бяспецы.

IMG_6532

На ганку Калінкавіцкага Дома культуры разгарнулася тэатралізаванае прадстаўленне з выступленнямі калектываў мастацкай самадзейнасці РДК і клубнай сеткі раёна, дзіцячай школы мастацтваў і дзіцячай музычнай школы, устаноў адукацыі, ансамбляў “Альва” і “Чапурушкі”.

Фальклорныя персанажы, якія сімвалізуюць першае вясновае свята – карабейнікі, Масленіца, Вясна, вясёлыя Цыганкі знаёмілі гасцей з гісторыяй Масленіцы, высвятлялі, што азначае кожны дзень масленічнага тыдня. Дзеці і дарослыя з задавальненнем гулялі з імі ў гульні, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, падпявалі артыстам, танцавалі. Словам, весяліліся ад душы, ды яшчэ і пачастункі за гэта атрымлівалі.

IMG_6536

IMG_6541

IMG_6543

IMG_6549

IMG_6557

IMG_6559

IMG_6563

IMG_6568

IMG_6582

IMG_6585

IMG_6591

IMG_6596

IMG_6599

IMG_6618

IMG_6625

IMG_6628

IMG_6633

IMG_6634

IMG_6640

IMG_6643

IMG_6662

IMG_6674

IMG_6678

IMG_6679

IMG_6688

IMG_6691

IMG_6698

IMG_6705

IMG_6710

IMG_6713

IMG_6715

Адна з самых папулярных забаў — Масленічны слуп у гэтым годзе таксама карысталася папулярнасцю. Выпрабаваць сваю сілу ў пацешнай маладзецкай забаве падахвоцілася нямала ўдальцоў, але дабрацца да верхавіны і дастаць каштоўны прыз атрымалася далёка ў не кожнага.

IMG_6718

IMG_6724

IMG_6728

IMG_6730

IMG_6734

IMG_6737

IMG_6738

IMG_6750

IMG_6756

IMG_6764

IMG_6783

IMG_6786

IMG_6790

IMG_6799

IMG_6814

IMG_6819

IMG_6823

IMG_6831

IMG_6838

IMG_6853

IMG_6857

IMG_6868

IMG_6870

IMG_6875

IMG_6881

IMG_6891

IMG_6898

IMG_6906

IMG_6921

IMG_6936

IMG_6941

IMG_6946

Павесяліўшыся і адведаўшы масленічных прысмакаў, гараджане рушылі на кульмінацыю свята — спальванне саламянага чучала Масленіцы, якое сімвалізуе зло, падман, усё цёмнае і нячыстае. Агонь жа, наадварот, нашы продкі лічылі святым, здольным ачысціць ад усяго дрэннага, напоўніць свет дабрынёй і шчасцем. Лічыцца, што разам з агнём сыходзіць і зіма.

IMG_6983

IMG_6985

IMG_6996

IMG_7000

Так гэта, ці не, кожны вырашае сам. Але як толькі ўспыхнула чучала, вецер сціх, а на небе з’явілася сонейка. Так і было. Ці не дзіва?

А яшчэ Масленічны тыдзень – пэўны рубеж. Пасля яго ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост.

IMG_7006

IMG_7027

IMG_9850

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.