НОВЫ СТАТУС У ПІСЬМЕННІКАЎ МІХАСЯ СЛІВЫ І ВОЛЬГІ РАЎЧАНКІ. Яны атрымалі званне “Пісьменнік года…”

 

слива-равченко копия

 Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” на сваім пасяджэнні разгледзеў вынікі індывідуальнай творчай і грамадскай дзейнасці пісьменнікаў рэгіёна ў 2020 годзе.

Самым актыўным аўтарам, якія на працягу папярэдняга года стварылі высокамастацкія цікавыя творы і актыўна працавалі з чытачамі, а таксама з нагоды аб’яўлення ў 2021 годзе Года класічнай літаратуры і чытання ў Гомельскай вобласці і з мэтай актывізацыі творчай і грамадска-культурнай дзейнасці літаратараў упершыню было прынята рашэнне аб заснаванні  звання  “Пісьменнік года Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

У савеце аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі разглядалася адразу некалькі кандыдатур на вылучэнне і прысваенне статуса “Пісьменнік года” 2020 года. У выніку працяглага абмеркавання аднагалосна было прынята рашэнне аб прысваенні звання “Пісьменнік года Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі” 2020 года  адразу двум аўтарам творчай арганізацыі.

Так, самай актыўнай пісьменніцай у намінацыі “Пераклады” прызнана перакладчыца і паэтэса, гамяльчанка Вольга Раўчанка, якая выдала ў 2020 годзе 6 кніг перакладаў замежных паэтаў на беларускую і рускую мовы.

А ў намінацыі “Майстра слова” новы статус набыў рагачоўскі літаратар Міхась Сліва, які стварыў і выдаў у 2020 годзе 5 цікавых кніг прозы, у тым ліку духоўна-асветніцкага характару.

Пра творчую і культурна-грамадскую дзейнасць палескіх творцаў на працягу года шмат пісалі сродкі масавай інфармацыі, як у Беларусі, так і блізкага і далёкага замежжа. Пісьменнікі, нягледзячы на складаную сітуацыю, звязаную з пандэміяй, праводзілі творчыя сустрэчы з юнымі і дарослымі чытачамі, актыўна прапагандавалі мастацкае слова і чытанне.

 

Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі.

 

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.