“Вясёлыя аўцюкоўцы” – самыя гумарныя!

3249

Падведзены вынікі абласнога конкурса тэатральных калектываў з найменнем “народны аматарскі калектыў” “Тэатрасфера”. Ён праходзіў у лістападзе бягучага года, у конкурсе бралі ўдзел 14 тэатральных калектываў з 10 раёнаў вобласці і горада Гомеля.

Прыняў удзел у конкурсе і народны тэатр народнага гумару “Вясёлыя аўцюкоўцы” Калінкавіцкага раённага дома культуры (кіраўнік Наталля Новікава). Тэатр прадставіў урывак са спектакля “Мікітаў лапаць, рукамі не лапаць” па п’есе беларускага пісьменніка Міхася Чарота “Мікітаў лапаць”.

І ў выніку стаў дыпламантам у намінацыі “За ўвасабленне гумарыстычных рысаў характару беларусаў у творы нацыянальнай драматургіі”.

Аляксандр Века.

 

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.