Узнагарода Таццяны Старавойтавай

Старовойтова Тат

Ганаровай граматай Нацыяльнага Сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі і шматгадовую добрасумленную працу ўзнагароджана загадчык аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Старавойтава.

За кароткай фармулёўкай аб узнагароджанні – значная асабістая заслуга Таццяны Васільеўны ў рабоце па сацыяльным абслугоўванні людзей сталага веку, якія пражываюць у аддзяленні кругласутачнага знаходжання, што знаходзіцца ў г. п. Азарычы. А іх там пражывае 60 чалавек. Асабліва ў гэтым годзе, калі для нас сапраўдным выпрабаваннем стала неспрыяльная санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя. Паколькі менавіта пажылыя людзі знаходзяцца ў групе рызыкі, было вырашана з 1 мая перавесці адзяленне на вахтавы метад работы з поўнай ізаляцыяй.

Арганізацыя гэтай работы непасрэдна на месцы цалкам легла на Таццяну Старавойтаву і яе падначаленых. Яна ж першай і заступіла на тую вахту, якая працягвалася 14 дзён. Трэба было не толькі стварыць эфектыўную сістэму інфекцыйнай бяспекі ў аддзяленні, сачыць за строгім выкананнем проціэпідэмічных мер, каб выключыць любую рызыку магчымага распаўсюджання інфекцыі, але і арганізаваць харчаванне, правядзенне вольнага часу для пастаяльцаў.

Не будзем падрабязна распісваць увесь працэс гэтай работы. Часам было няпроста, часам даволі складана. Чаму? Таму што гэта быў шлях першапраходцаў. Так заўсёды бывае, калі сутыкаешся з нечым падобным упершыню. Ды і псіхалагічна не кожны можа вытрымаць двухтыднёвую ізаляцыю. Адзначым толькі, што сваёй мэты прынятыя меры дасягнулі, і ў выніку ніхто з  пастаяльцаў аддзялення за тры месяцы поўнай ізаляцыі не захварэў.

Значыць, і накірунак, і метад работы былі абраны правільныя. Таму і калегі, і кіраўніцтва ТЦСАН лічаць, што узнагарода Таццяны Васільеўны – цалкам заслужаная.

Аляксандр Века.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.