За плячыма Наталлі Супрун 35 гадоў настаўніцкай працы

105

Час хуткацечны. Бягуць, ляцяць гады. Не паспела Наталля Супрун азірнуцца, а за плячамі ўжо 35 гадоў педагагічнага стажу. А, здаецца, зусім нядаўна закончыла педінстытут і маладым дыпламаваным спецыялістам прыехала па размеркаванні ў наш раён. Загадчык рана Міхаіл Малашчанка прапанаваў Ліпаўскую школу. Наталля Уладзіміраўна згадзілася. Ды так і засталася ў гэтай школе і вёсцы на ўсё жыццё.

Усё ёй прыйшлося да душы: і школа, і дзеткі, і іх бацькі, і педкалектыў, і тутэйшая прырода, і багатая мясцовая гісторыя. Не шукала Наталля Уладзіміраўна ні лепшага, ні багацейшага, ні цяплейшага месца, а сама старалася стварыць такое месца вакол сябе, шчодра дарыла дзеткам цяпло, дабрыню і багацце сваёй душы. І я ўпэўнена, што маладым настаўнікам у Ліпаўскай школе (ды і не толькі ў Ліпаўскай) ёсць з каго браць прыклад.

Люблю я аглядаць класныя кабінеты ў школе. І магу з упэўненасцю сказаць, што самы прыгожы і ўтульны кабінет – гэта ў Наталлі Уладзіміраўны.

У народзе кажуць: “На адным месцы і камень абрастае”. Гэта так. Сёння ў Наталлі Уладзіміраўны ёсць усё. Шчыра жадаю ёй толькі аднаго – моцнага багатырскага здароўя.

Мы часта з ёй гуляем пешшу вакол роднай школы. Дзелімся ўспамінамі. Наталля Супрун расказала, як закончыла Ладыжынскую пачатковую школу, а потым СШ №1 у горадзе. Марыла быць настаўніцай, а таму старалася добра вучыцца. Конкурс у педінстытут у тыя гады быў зайздросны, паступалі толькі лепшыя з лепшых. І яна аказалася з іх ліку.

Наталля Уладзіміраўна цалкам адпавядае свайму статусу – настаўніка вышэйшай катэгорыі. Яна заўсёды давала сваім вучням не толькі веды, але і прывівала любоў да прафесіі. Не дзіўна, што многія яе вучаніцы сталі пазней педагогамі.

За плячыма – 35 гадоў настаўніцкай працы, 35 гадоў педагагічнага стажу. А яна яшчэ такая энергічная і маладая! Жадаю ёй ад шчырай душы і надалей захоўваць тое ж вялікае натхненне ў пачэснай рабоце.

Дарагая Наталля Уладзіміраўна! Мы цябе любім, паважаем і жадаем заставацца такім жа жыццярадасным аптымістам, цярплівым і мудрым настаўнікам! Шчасця табе, здароўя і даўгалецця!

Галіна Жураўлёва, старшыня ветэранскай арганізацыі школы.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.