Бабровічы весела адзначылі свята вёскі

IMG_0001 копия

Свята Бабровічаў 12 верасня сабрала разам землякоў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, людзей працавітых, цікавых, прыгожых, натхнёных думкамі і справамі, прысвечанымі ёй – малой радзіме.

IMG_8778 копия

IMG_8780 копия

Шматлікія гледачы сабраліся на пляцоўцы ў цэнтры вёскі. Тут — гандлёвыя палаткі, гульні для дзяцей. Былі прадстаўлены жыхарам і гасцям тэматычныя падворкі ад дзіцячага садка і школы, дзе можна было пакаштаваць не толькі беларускія прысмакі, але і нацыянальныя стравы розных краін. І куды ні глянь: шчаслівыя твары людзей, якія  на адзін дзень забылі пра пастаянныя вясковыя клопаты.

IMG_8781 копия

IMG_8783 копия

Бабровічы – выдатны населены пункт, са сваімі выдатнымі традыцыямі, са сваёй гісторыяй, выбітнымі землякамі, працоўнымі дасягненнямі, а галоўнае — з яго жыхарамі, дзякуючы якім ён становіцца сучасней, прыгажэй і ўтульней.

IMG_8784 копия

IMG_8785 копия

Старшыня Гарочыцкага сельсавета Лілія Ражкова павіншавала жыхароў і ўраджэнцаў Бабровіч, спецыяльна прыехаўшых на малую Радзіму ў гэты ўрачысты дзень. Яна адзначыла, што традыцыя адзначаць свята вёскі стала добрай нагодай успомніць гісторыю роднага краю, ушанаваць вяскоўцаў, а таксама для аб’яднання яе насельнікаў.

IMG_8793 копия

IMG_8798 копия

Радасць свята з вяскоўцамі раздзяліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Замосцік. За шматгадовую і добрасумленную працу, а таксама за актыўную жыццёвую пазіцыю ён уручыў Падзяку раённага Савета дэпутатаў сацыяльнаму працаўніку Аксане Дронік і намесніку загадчыка яслей-сада Валянціне Бягун.  Падзячнае пісьмо  Віктар Іванавіч уручыў памочніку старшыні сельсавета Людміле Малашчанка.

IMG_8800 копия

IMG_8803 копия

Вядучыя свята на працягу некалькіх гадзін запрашалі землякоў то праслухаць чарговы музычны нумар, падрыхтаваны супрацоўнікамі Дома культуры, то павіншаваць апладысментамі кагосьці з працавітых або гаспадарлівых знаёмых.

IMG_8806 копия

IMG_8813 копия

У дзень свята былі ўшанаваны многія жыхары Бабровічаў, якія самааддана працуюць на роднай зямлі, ведаюць цану хлеба і даражаць тым, што маюць.

IMG_8816 копия

IMG_8820 копия

Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас тых, хто актыўна займаецца добраўпарадкаваннем прыдамавых тэрыторый. Падарункі на сцэне ўручылі Вячаславу Кузняцову і Наталлі Курыш, якія змаглі аб’яднаць жыхароў і за кошт уласных сродкаў уладкавалі ў двары шматпавярховак дзіцячую пляцоўку. Апладысменты былі адрасаваны і гаспадарам лепшых падворкаў Раісе Дубавец і сям’і Ганны і Васіля Харлан.

IMG_8823 копия

IMG_8824 копия

На свяце былі адзначаны найстарэйшая жыхарка сельсавета Таццяна Садоўская і самы юны жыхар — Арсень Лаеўскі.

IMG_8828 копия

IMG_8830 копия

Словы падзякі з вуснаў  кіраўнікоў і вядучых мерапрыемства прагучалі ў адрас усіх ветэранаў, якія прыклалі шмат сіл для развіцця гаспадаркі і дабрабыту вёскі.

IMG_8836 копия

IMG_8841 копия

Успомнілі тых, хто зараз праходзіць тэрміновую службы ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Словы ўдзячнасці былі адрасаваныя воінам-інтэрнацыяналістам, шчасця і здароўя жадалі юбілярам.

IMG_8843 копия

IMG_8849 копия

Прысутнічалі на свяце вёскі і шлюбныя пары-юбіляры, якія адзначылі сярэбранае вяселле, або 25 гадоў сумеснага сямейнага жыцця. Гэта Уладзімір і Ірына Друзік, а таксама Мікалай і Жана Грышан. Пажаданні здароўя, шчасця і кахання былі адрасаваныя Уладзіміру і Галіне Астапенка, якія адзначылі 50 гадоў сумеснага жыцця. Гучнымі апладысментамі віталі Анатоля і Неанілу Вячыных, якія разам ідуць па жыцці ужо 60 гадоў.

IMG_8852 копия

IMG_8854 копия

Без увагі не засталіся і юныя гледачы. Памятныя падарункі былі ўручаны 16 дзецям, якія ў гэтым годзе пайшлі ў першы клас. Урачыстую клятву перад жыхарамі Бабровіч зачыталі хлопцы і дзяўчаты, якія папоўнілі шэраг піянераў.

IMG_8858 копия

IMG_8870 копия

Скончылася свята канцэртам гасцей з Калінкавічаў Уладзіміра Жураўля і Рэната Клімовіча. Шчырыя лірычныя песьні перапляталіся з запальнымі танцавальнымі рытмамі.

IMG_8872 копия

IMG_8874 копия

IMG_8875 копия

IMG_8880 копия

IMG_8884 копия

IMG_8885 копия

IMG_8896 копия

IMG_8899 копия

IMG_8900 копия

IMG_8902 копия

IMG_8904 копия

IMG_8908 копия

IMG_8910 копия

IMG_8913 копия

IMG_8915 копия

IMG_8917 копия

IMG_8924 копия

IMG_8929 копия

IMG_8937 копия

IMG_8938 копия

IMG_8945 копия

IMG_8947 копия

IMG_8952 копия

IMG_8955 копия

IMG_8964 копия

IMG_8971 копия

IMG_8972 копия

IMG_8975 копия

IMG_8977 копия

IMG_8982 копия

IMG_8984 копия

IMG_8987 копия

IMG_8998 копия

IMG_9001 копия

IMG_9004 копия

IMG_9009 копия

IMG_9017 копия

IMG_9022 копия

IMG_9025 копия

IMG_9030 копия

IMG_9032 копия

IMG_9040 копия

IMG_9043 копия

IMG_9046 копия

IMG_9057 копия

IMG_9065 копия

IMG_9067 копия

IMG_9073 копия

Святлана ПЯТРЭНКА.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.