Ёсць першы экіпаж-тысячнік!

IMG_6258

Як і ў мінулым годзе, першым запаветную тысячу тон збожжа намалаціў камбайнерскі экіпаж з ААТ «Прудокскае». А першым камбайнерам-тысячнікам гэтага жніва ізноў стаў Сяргей Варабей.

IMG_9261

 

Аднак сёлета склад яго экіпажу кардынальна памяняўся: экіпаж стаў сямейным. На гэтым жніве Сяргею Андрэевічу дапамагае яго жонка Святлана, якая ў звычайны час працуе выхавацелем у Юравіцкім дзіцячым садку.

 

— Зараз я ў адпачынку. Вось і вырашыла пастрабаваць сябе ў якасці памочніка камбайнёра, — усміхаецца Святлана Віктараўна. – Гэта, скажу вам, нялёгкая справа, але Сяргей кажа, што ў мяне добра атрымліваецца. У нас двое дзетак. Зараз іх даглядае бабуля.

IMG_6178

Рубеж у тысячу тон збожжа Сяргей са Святланай на камбайне КЗС-1218 пераадолелі 2 жніўня. На раніцу 3 жніўня на іх рахунку было ўжо 1044 тоны намалочанага збожжа.

Сяргей Варабей хлебаробскую працу пачаў засвойваць яшчэ ў школьныя гады. У час жніва быў памочнікам у свайго бацькі Андрэя Вараб’я. Неаднаразова іх экіпаж на рарытэтным камбайне «Ліда-1300» станавіўся лідарам раённага спаборніцтва. Па прыблізных падліках гэта ўжо, мабыць, сямнаццатае, а то і больш жніво маладога механізатара.

IMG_6205

Уборку збожжа новага ўраджая ў гаспадарцы распачалі 8 ліпеня. Вось і лічыце, каб дасягнуць запаветнай лічбы, Сяргею і Святлане спатрэбіўся амаль месяц паўсядзённай напружанай працы.

Як расказаў кіраўнік ААТ «Прудокскае» Сяргей Ярасевіч, на жніве ў гаспадарцы працуе чатыры экіпажы. Жыта ўжо змалацілі. Ураджайнасць склалася добрая — 25 ц/га. Зараз надыйшла чарга ячменя. Ёсць яшчэ авёс, пшаніца, трыцікале. Усяго ўборцы ў гэтай гаспадарцы належыць 1600 га. На 3 жніўня 70% плошчаў было ўжо ўбрана, намалочана 2550 т зерня.

IMG_9246

Павіншаваць прудокскіх хлебаробаў з вытворчым дасягеннем на поле «Вялікая ніва» прыехала цэлая дэлегацыя на чале з кіраўніком раёна Сяргеем Гваздзём.

IMG_6182

Сяргей Аляксандравіч адразу адзначыў, што яму вельмі прыемна другі год запар дзякаваць за сумленную працу гэтаму экіпажу, а ўдвая прыемна, што на гэты раз гэта дасягненне такой прыгожай сямейнай пары.

— Вы – прыклад для пераймання, — Сяргей Гвоздзь выказаў упэўненасць, што экіпаж не спыніцца на гэтай лічбе.

IMG_6200

Кіраўнік раёна сказаў шчырае чалавечае дзякуй і усім астатнім хлебаробам ААТ “Прудокскае” за іх якасную і выніковую працу. А потым выканаў ганаровую місію – уручыў Сяргею і Святлане Варабей Падзячныя пісьмы райвыканкама.

IMG_6211

Прымалі камбайнеры ў той дзень віншаванні, Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі і ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіны Нікулінай. Галіна Арсеньеўна ад усёй душы падзякавала хлебаробам і пажадала ім не зніжаць планку, узнятую да такога ўзроўня, заўжды быць прыкладам у працы.

IMG_6187

Віншаванні прымаў і вадзіцель гаспадаркі Міхаіл Лышчанка, якому ў той дзень да запаветнай тысячы заставалася перавезці менш чым 100 тонн збожжа новага ўраджаю.

IMG_9272

Падарункі ад райкама прафсаюза АПК атрымалі не толькі ўсе камбайнерскія экіпажы і вадзіцелі на адвозцы, але і маладыя спецыялісты гэтай гаспадаркі.

Шчырыя словы ўдзячнасці за працу і віншаванні прагучалі і з вуснай кіраўніка гаспадаркі Сяргея Ярасевіча, а таксама старшыні прафкама Веры Гаркушы.

Ну, а добры настрой хлебаробам стваралі народны калектыў мастацкай самадзейнасці «Бярозаўскія пералівы» і артысты Калінкавіцкага Дома культуры.

IMG_6249

Таццяна КАПІТАН.

Фото Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.