Калінкавічы далучыліся да акцыі  «#МАЁЙКРАІНЕ»

IMG_5863

«Рухайся. Рабі. Развівайся. Радуй» — пад такім дэвізам у нашым горадзе прайшла грамадска-патрыятычная акцыя добрых спраў «#МАЁЙКРАІНЕ ». Упершыню яна была абвешчана ў 2016 годзе. Сёння ж акцыя набыла новае гучанне і сабрала нямала жыхароў нашага рэгіёну.

Акцыя «#МАЁЙКРАІНЕ» заклікае служыць прыцягненню грамадскіх ініцыятыў, павышэнню грамадскай актыўнасці насельніцтва, кансалідацыі грамадства. Яе мэта — далучэнне грамадзян, у першую чаргу моладзі, для рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны і яе жыхароў, прапаганда інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.

 

IMG_6110

IMG_6105

А 10 гадзіне акцыю адкрыла акцыя «Моладзь — за чысціню роднай зямлі», у якой прынялі ўдзел актывісты БРСМ.

Акрамя таго, у рамках патрыятычнага праекта прайшлі цікавыя спартыўныя мерапрыемствы. Сярод іх — паказальныя выступленні спартыўнай секцыі па веславанні на байдарках і каноэ, спаборніцтвы па веласпорце, стрыт болу, школа ролер-спорту і займальнае спаборніцтва «Вясёлыя старты». Адным словам, з самай раніцы гарадскі парк ажыў. Нягледзячы на будні дзень, на свята сабралася шмат гледачоў — прыходзілі цэлымі сем’ямі.

Аднымі з яркіх мерапрыемстваў акцыі сталі выставы, прадстаўленыя прадпрыемствамі і арганізацыямі, установамі адукацыі і грамадскімі аб’яднаннямі раёна. Працы, прадстаўленыя імі, былі вельмі разнастайнымі, аднак усіх іх аб’ядноўвала адно — беларуская тэматыка і любоў да роднага краю.

Тут жа ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у пазнавальнай віктарыне «Краіна, у якой я жыву», пазнаёміцца з цікавымі кніжнымі навінкамі, а таксама наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі краязнаўчага музея, лясгаса, РАНС, БРСМ, «Белай Русі», РАС «ДТСААФ», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і іншых арганізацый раёна.

Усе гэтыя цікавыя і займальныя экспазіцыі даказвалі: таленавітых і мэтанакіраваных людзей у нашым раёне хапае, і ўсе яны гатовы дарыць радасць землякам і сваёй краіне.

IMG_6084

IMG_6081

IMG_6072

IMG_6068

IMG_6062

 

 

DCIM100MEDIADJI_0012.JPG

IMG_6054

IMG_6052

IMG_6046

IMG_6041

IMG_6031

IMG_6029

DCIM100MEDIADJI_0019.JPG

IMG_6025

IMG_6019

IMG_6013

IMG_6008

Тым часам на сцэне гарадскога парка настрой шматлікім гледачам  паднімалі таленавітыя артысты і калектывы. Са святочнай праграмай «Квітней, Беларусь!» перад імі выступіў вакальны ансамбль «Калінавы цвет» Дудзічскага СДК. Яркім акордам стала выступленне артыстаў абласной філармоніі, ну а хэдлайнерам канцэрта стаў вядомы беларускі выканаўца Саша Нэма.

 

IMG_6000

IMG_5993

IMG_5986

IMG_5983

IMG_5978

IMG_5965

IMG_5964

IMG_5960

Таксама на мерапрыемстве адбылося віншаванне лепшых прафсаюзных лідараў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Ганаровымі граматамі былі ўзнагароджаны старшыні прафсаюзных пярвічак ЦРБ Алена Пракапцова, мэблевага камбіната Алеся Расчэўская, малочнага камбіната Раіса Мароз, раённай бібліятэкі Ірына Мятлушка, а таксама другі сакратар Райкома БРСМ Валянціна Дронік.

IMG_5951

IMG_5939

Завяршылася акцыя святочным канцэртам «Беларусь — мая Радзіма» з удзелам творчых калектываў Казловіцкага СДК і Калінкавіцкага РДК. Хочацца адзначыць, што артыстам атрымалася “запаліць” прысутных калінкавічан пазітывам і выдатным настроем, а гэта, у сваю чаргу, дапамагло стаць канцэрту сапраўдным імпульсам для далейшых добрых спраў, поспехаў і перамог на карысць нашай радзімы. Удзельнікі мерапрыемства ў чарговы раз пераканаліся, наколькі важны ўклад кожнага грамадзяніна ў развіццё і росквіт роднай Беларусі.

 

Алена ДЗЯМ’ЯНАВА.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

IMG_5936

IMG_5928

IMG_5923

IMG_5917

IMG_5905

IMG_5898

IMG_5882

IMG_5876

IMG_5870

 

а1

а2

а3

а4

а5

а6

а7

Будет дополнено.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.