АЎЦЮКОЎСКАМУ ФЕСТЫВАЛЮ НАРОДНАГА ГУМАРА – ЧВЭРЦЬ СТАГОДДЗЯ!

4

8 ліпеня 1995 года. Менавіта ў гэты дзень пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскага облвыканкама і мясцовых органаў улады прайшоў Першы Усебеларускі фестываль народнага гумару.

У адзін момант палескія вёскі Малыя і Вялікія Аўцюкі ператварыліся ў беларускую сталіцу дасціпных жартаў і вясёлага гумару і сталі вядомы далёка за межамі краіны. І ўсё гэта дзякуючы аднаму чалавеку – вядомаму беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу, заслужанаму работніку культуры Рэспублікі Беларусь, ганароваму грамадзяніну Калінкавіцкага раёна Уладзіміру Сцяпанавічу Ліпскаму.

Ужо мала хто памятае, што пад сваімі развясёлымі выслоўямі, смешнымі гумарэскамі і жартамі фестываль сабраў тады каля 15 тысяч чалавек! Калінкавіцкая зямля тады гасцінна прымала дэлегацыі не толькі с усіх абласцей Беларусі, але таксама з Расіі, Украіны, Балгарыі. Ганаровымі гасцямі фестывалю сталі народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч і народны артыст Беларусі Генадзь Аўсяннікаў, беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва.

Нагадаем, што на сёння ўжо прайшло дзевяць фестываляў народнага гумару “Аўцюкі”. Апошні – у верасні 2019 года.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.