Навіны Калінкавіцкага чыгуначнага вузла

DCIM101MEDIADJI_0015.JPG

Частотна-рэгулюемы электрапрывад INSTART FСIG-45/P55-4 уведзены ў эксплуатацыю на прамывачна-прапарачнай станцыі Барбароў.  

Ён выкарыстоўваецца ў працэсе прамыўкі вагонаў-цыстэрн і дазваляе  ў 5 – 7 разоў зменшыць пускавыя токі да ўзроўню намінальных пры заспуску прывада насоса.

Укараненне такого абсталявання павялічвае тэрмін службы электрарухавіка, элементаў сістэмы сілкаванння і частак насоснага абсталявання, а значыць зменшвае расход электраэнергіі. Дарэчы, мяркуемы эканамічны эфект павінен скласці прыкладна 13,6 тыс. рублёў у год.  

 

Аляксандр Машкін са станцыі Калінкавічы стаў пераможцам па выніках конкурсу “Выкарыстанне персанальных браслетаў саставіцелямі цягнікоў”.

Ініцыятыва манеўровага дыспетчара прызнана лепшай сярод маладзёжных праектаў работнікаў Беларускай чыгункі ў намінацыі “Паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці”.

 

Адной з самых моцных на дынастыі чыгуначных станцый лічыцца  станцыя пятага класа Мышанка. Яна знаходзіцца на ўчастку Калінкавічы — Жыткавічы і здзяйснее выключна пасажырскія перавозкі — грузавыя саставы праходзяць праз яе транзітам.

Працуе на станцыі Мышанка дружны калектыў з 11 чалавек пад кіраўніцтвам Людмілы Петрушэнка – прадаўжальніцы сямейнай дынастыі. З чыгункай звязалі свой лёс яе дзед, бацькі, муж, старэйшая сястра, свёкар і зяць. Працуе білетным касірам побач з маці і дачка Анастасія.

Шмат на гэтай станцыі і іншых сямейных дынастый. Напрыклад, дзяжурныя па станцыі муж і жонка Мікалай і Людміла Рагавік, дзяжурны па станцыі Вікторыя Львова і яе маці — білетны касір Святлана Рабенка.

 

Дружына Калінкавіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі апынулася ў ліку лепшых на чэпіянаце Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі па шахматах і шашках.

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 15 каманд. У складзе кожнай каманды было тры ўдзельнікі, адзін з якіх — шашыст. Вынік выступлення складаўся з сумы ачкоў усіх гульцоў.  

  Абышла калінкавіцкіх чыгуначнікаў толькі зборная Гомельскага аддзялення, бронзавыя медалі дасталіся прадстаўнікам Гомельскага вагонабудаўнічага завода.

Усе прызёры атрымалі медалі, прыгожыя кубкі і дыпломы.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.