Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі запрашае

ним

Ён пройдзе ў лютым 2020 года на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь у рамках Года малой радзімы.

Арганізатары форума – Міністэрства культуры, Міністэрства інфармацыі, Нацыянальны гістарычны музей, Беларускі фонд культуры пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Выдавецкага дома “Звязда”.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

У межах форума плануецца падведзенне вынікаў конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады, правядзенне прэзентацыі найбольш цікавых краязнаўчых праектаў, выставы гісторыка-краязнаўчай літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выданняў краязнаўцаў. Запланавана выданне зборніка дакладаў. Кожны ўдзельнік форума атрымае сертыфікат.

Тэксты дакладаў і заяўкі ўдзельнікаў, а таксама заяўкі на ўдзел у конкурсе на лепшае краязнаўчае выданне неабходна направіць да 27 снежня 2019 года на электронны адрас: histmuseum@histmuseum.by.

Палажэнне размешчана на сайце музея па спасылцы: http://histmuseum.by/by/news/2304/

Кантактная асоба: загадчык навукова-метадычнага аддзела Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Юшкевіч Юлія Валер’еўна (+375 17 328-63-72).

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.