Дзякуй вам за дапамогу!

спасибо копия

Было гэта ў нядзелю 10 лістапада ў цэнтры горада, на аўтобусным прыпынку насупраць сквера. Раптоўна мне стала вельмі дрэнна, а таблеткі “Спазмалгона” у мяне не знайшлося. І хаця зусім недалёка, прама насупраць, знаходзіцца аптэка, самастойна я дабрацца да яе не змагла б.

Побач якраз стаялі дзве малажавыя прыгожыя жанчыны. На маё пытанне, ці ёсць у іх такія таблеткі, яны тут жа пакорпаліся ў сумках, прапанавалі таблетку і нават далі бутэльку вады.

Хацелася аддзячыць зямлячак. Але калі мне стала лепей, то жанчын ужо не было на прыпынку – яны паехалі па сваіх справах. Шкада, дарагія зямлячкі, што я нават не ведаю, як вас завуць. Але дай Бог здароўя і шчасця вам, вашым родным і блізкім, і каб вам таксама на жыццёвым шляху сустракаліся такія ж добразычлівыя людзі, якімі аказаліся вы для мяне у патрэбны момант.

Я жыву ў Мазыры, але Калінкавічы для мяне зусім не чужы горад. Гэта мая малая радзіма. Тут я закончыла першую беларускую школу, выйшла замуж, працавала, нарадзіла сына-першынца. Прыемна, што родны горад разрастаецца, з кожным годам прыгажэе і заўсёды чысты і ўтульны.

Дарагія зямлячкі, спадзяюся, што вы прачытаеце гэтыя радкі і ўзгадаеце той выпадак на прыпынку. Ведайце, мае словы шчырай удзячнасці за дабрыню, павагу і сардэчнасць звернуты да вас і ўсіх сумленных, шчырых і прыстойных жанчын, хто гэтак жа ставіцца да людзей, знаёмых і незнаёмых, асабліва сталага ўзросту.

Вольга Андрусевіч, пенсіянерка, г. Мазыр.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.