Стала вядома, з якімі ўзнагародамі і падарункамі калінкавічане вярнуліся з абласных “Дажынак”

IMG_5358 копия

Вынікі бягучага земляробчага года падвялі на абласных Дажынках, якія сёлета зноў прымала Рэчыца (першы раз – у 2007 годзе).

IMG_5374 копия

Фестываль-ярмарка працаўнікоў сяла прайшла ў крыху змененым фармаце. Стартавала яна ў Рэчыцкай дзіцячай школе мастацтваў, дзе ўшанавалі гаспадаркі і хлебаробаў Гомельшчыны, якія занялі другія і трэція месцы ў працоўным спаборніцтве на жніве, адвозцы збожжа, нарыхтоўцы кармоў. Удзельнікаў свята павіншавалі і ўручылі заслужаныя ўзнагароды старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч і старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Ігар Часнок.

IMG_5377 копия

Тым часам на плошчы і ў скверы побач з палацам мастацтваў “Нафтавік” і ўздоўж вуліцы Савецкай дэманстравалася сельскагаспадарчая тэхніка, працавалі падворкі, арганізаваны выставы-дэгустацыі вырашчанай прадукцыі і гульнёвыя пляцоўкі для дзяцей. А побач з самім палацам роўнымі шарэнгамі выстраіліся трактары МТЗ і аўтамабілі “Ніва-Шэўрале” – падарункі раёнам і гаспадаркам вобласці ад абвыканкама.

IMG_5395 копия

Традыцыйны агляд прадстаўленай сельскагаспадарчай тэхнікі і дажыначных падворкаў ганаровымі гасцямі свята на чале з губернатарам Генадзем Салаўём пачаўся з наведвання лінейкі сельгастэхнікі, якую вырабляюць “Гомсельмаш”, “Бабруйскаграмаш”, Гомельскі маторарамонтны завод, “Мазыртэхсэрвіс” і “Гомельаблаграсэрвіс”, а таксама спецыяльнае абсталяванне для малочна-таварных ферм “Гомельагракамплекта”, якім забяспечаны амаль 90% МТФ рэгіёна.

IMG_5471 копия

Лінейку трактараў маркі “Беларус” ад МТЗ прадставіў генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Воўк.

IMG_5544 копия

Тры адзінкі сельскагаспадарчых агрэгатаў прадставіў на абласных “Дажынках” Калінкавіцкі рамонтна-механічны завод. Гэта плуг пяцікорпусны напаўнавясны абаротны, ільноцерабілка і агрэгат камбінаваны напаўнавясны.

IMG_5583 копия

Акрамя беларускай, на абласных “Дажынках” была прадстаўлена і тэхніка расійскай вытворчасці. Гэта, перш за ўсё, новы ўдасканалены энерганасычаны трактар серыі К-7 Пецярбургскага трактарнага завода, спадчыннік усім добра вядомага трактара “Кіравец”, а таксама лінейка аўтамабіляў маркі “Газель” добра вядомага ў нас ГАЗа, у тым ліку навінка “Садко-Некст” – грузавы аўтамабіль, пераемнік вядомага ГАЗ-66.

Побач з сучаснай тэхнікай ужо традыцыйна былі прадстаўлены і “ветэраны” сельскай гаспадаркі – трактары і аўтамабілі савецкага перыяду, у тым ліку камбайн КСК-100 з СВК “Дружба-Аўцюкі”, які і цяпер працуе на корманарыхтоўцы.

IMG_5666 копия

Афіцыйная частка свята адкрылася вынасам на сцэну каравая Гомельшчыны, які ўрачыста быў уручаны старшыні аблвыканкама Генадзю Салаўю як гаспадару вобласці.

IMG_5679 копия

Затым Генадзь Міхайлавіч зачытаў прывітальны адрас хлебаробам ад Прэзідэнта краіны, у якім словы шчырай падзякі за добрасумленную работу. “Вы нямала папрацавалі і сабралі годны ўраджай, – гаварылася ў прывітальным адрасе. – Гомельшчына займае вядучае месца па вырошчванні кукурузы, а малочная прадукцыя мясцовых заводаў з’яўляецца брэндам нашай краіны і вядома далёка за межамі Беларусі”.

IMG_5689 копия

Падводзячы вынікі земляробчага года, губернатар адзначыў, што работнікі АПК з пачатку года зарабілі звыш 2 млрд.рублёў, экспартная выручка на аднаго работніка ў галіне перавысіла 4 тысячы долараў. Пры гэтым Генадзь Салавей падкрэсліў, што ў сельскай гаспадарцы вобласці занята 7% працаздольнага насельніцтва, якія даюць амаль 11% валавой дабаўленай вартасці. Іншымі словамі, адзін работнік на сяле ў прамым сэнсе слова корміць сёння 34 жыхары рэгіёна. Па словах губернатара, праца сялян – гэта не толькі аснова харчовай бяспекі, але і гарант сацыяльнай стабільнасці і дабрабыту.

IMG_5708 копия

Нагадаў кіраўнік вобласці пра неспрыяльныя акалічнасці ў выглядзе вясенне-летняй спякоты, а потым праліўных дажджоў, ад якіх пацярпелі палеткі: 4% іх загінула, а дзясятая частка была пашкоджана. “Але мы выстаялі, пераадолелі цяжкасці і справіліся з пастаўленымі задачамі, – сказаў Генадзь Салавей. – І таму вынік хлебаробскай працы ў гэтым годзе можна смела назваць не проста рэкордам, а сапраўдным подзвігам”.

IMG_5793 копия

Між тым у вобласці ў цэлам было сабрана на 12 % збожжа больш, чым у год папярэдні, а з улікам зерня кукурузы агульная вага абластнога каравая наблізілася да запаветнага мільёна тон. Нарыхтавалі аграрыі вобласці і дастатковую колькасць кармоў (у сярэднім па вобласці 27,5 ц к.адз. на ўмоўную голаву).

IMG_5830 копия

Спыніўся Генадзь Салавей і на абнаўленні тэхнічнага парку АПК: сёлета ён папоўніўся на 1700 адзінак, у тым ліку на 8 газаматорных камбайнаў экалагічнага класа, якія добра зарэкамендавалі сябе на ўборцы збожжа і кукурузы на зерне. Высокай адзнакі заслужыў камбайн з высокай праходнасці на гусенічным і напаўгусенічным ходзе – навінка “Гомсельмаша”. У гэтым годзе аграсервісы вярнулі ў строй 300 адзінак тэхнікі, у тым ліку 62 энерганасычаныя трактары.

IMG_5921а копия

Належная ўвага надаецца жывёлагадоўлі. Да канца бягучага года ў вобласці плануецца ўвесці ў строй чатыры сучасныя малочна-таварныя комплексы, на шасці завяршыць рэканструкцыю і перааснашчэнне, што дазволіць увесці дадаткова толькі дойнага статку на 3500 галоў.

IMG_5924 копия

Вынік работы АПК вобласці на сёння – гэта павелічэнне на 2,5 % да адпаведнага перыяду мінулага года выручкі. Прыбытак ад рэалізацыі ўсёй сельгаспрадукцыі склаў 24,5 млн. рублёў. У першым паўгоддзі ў асноўны капітал сельгасгаліны ўкладзена звыш 190 млн. рублёў.

IMG_5935 копия

У агульным аб’ёме экспарту сельгаспрадукцыі з Гомельскай вобласці 95% прыходзіцца на мяса-малочны холдынг. Штогод перапрацоўшчыкі пашыраюць асартымент прадукцыі. Толькі ў бягучым годзе доля мяса-малочных навінак склала 5 % ад агульнага пераліку вырабляемай прадукцыі. Прыемна, што сярод прадпрыемстваў вобласці не апошняе месца тут належыць калінкавіцкім мяса- і малочнаму камбінатам, прадукцыя якіх удастоена высокіх узнагарод на прэстыжным выстаўках. Усяго ж прадпрыемствы АПК экспарціравалі прадукцыі на 234 млн. долараў (103% да адпаведнага перыяду мінулага года).

IMG_5994 копия

Усе гэтыя лічбы дасягнуты дзякуючы штодзённай нястомнай працы сяльчан і работнікаў перапрацоўчых прадпрыемстваў. Так, на ўборцы збожжа кожны шосты экіпаж стаў “тысячнікам”. Са 188 экіпажаў-тысячнікаў 23 маладзёжныя экіпажы, а два экіпажы намалацілі звыш 6 тысяч тон збожжа. 210 вадзіцеляў перавезлі тысячу і больш тон збожжа і зерня кукурузы. Ім і былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

IMG_6018 копия

Пераможцаў спаборніцтва на ўборцы збожжа сёлета ў Гомельскай вобласці не вызначалі. А сярод гаспадарак лепшым па гэтым паказчыку стаў саўгас-камбінат “Зара” Мазырскага раёна, сярод старшых камбайнёраў – Васіль Коваль з агракамбіната “Холмеч” Рэчыцкага раёна, сярод вадзіцеляў на перавозцы збожжа – Уладзімір Бандарэнка з КСУП “Веляцін” Хойніцкага раёна. Лепшым у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі стаў Мазырскі раён.

IMG_6059 копия

З рук кіраўніка вобласці Генадзя Салаўя атрымалі узнагароды і падарункі таксама прадстаўнікі Калінкавіцкага раёна. Так, Ганаровай граматай Гомельскага аблвыканкама адзначана праца галоўнага агранома СВК “Дружба-Аўцюкі” Юрыя Пунтуса, Падзякай аблвыканкама – механізатара СУП “Дудзічы-агра” Мікалая Трошкі.

IMG_6105 копия

Адметнасцю сёлетніх абласных “Дажынак” стала ўручэнне сертыфікатаў на новыя трактары МТЗ-82 ад губернатара нядаўна прызначаным кіраўнікам гаспадарак. Такія сертыфікаты Генадзь Салавей уручыў кіраўнікам с/ф “Зеляночы”, ААТ “Каплічы” і СУП “Якімавічы-агра” Аляксею Вячорка, Сяргею Лапо і Паўлу Маразенка.

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджаны старшыня СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргей Даўгяла, Падзякай Міністрэства – намеснік дырэктара ААТ “Прудокскае” Галіна Сіраш.

IMG_6174 копия

Ганаровай граматай Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў адзначана шматгадовая добрасумленная праца галоўнага эканаміста і старшыні прафкама СУП “Якімавічы-агра” Людмілы Альхі, якой таксама ўручылі медаль “110 год органам дзяржаўнага кіравання”.

Новыя трактары МТЗ атрымалі навучальныя ўстановы нашага раёна –аграрна-тэхнічны ліцэй і Палескі аграрны коледж. Віталь Воўк уручыў адпаведныя сертыфікаты дырэктарам устаноў Мікалаю Федаруку і Сцяпану Комчанку.

IMG_6191 копия

Шчырыя віншаванні, узнагароды і падарункі лепшыя аграрыі вобласці атрымалі ў гэты дзень ад Кацярыны Зянкевіч, намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляслава Пірштука, намеснікаў міністра – сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзіміра Гракуна, лясной гаспадаркі Уладзіміра Крэча, прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Аляксандра Корбута, а таксама ад Віталя Ваўка, старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Лабушава, старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксея Няверава і старшыні абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Галіны Заморскай.

IMG_6340 копия

У гонар перадавікоў адбыўся святочны канцэрт з удзелам майстроў мастацтваў і мастацкіх калектываў Гомельскай вобласці.

IMG_6354 копия

IMG_6357 копия

Аляксандр Века.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.