Ксенія Бандаровіч – уладальніца спецыяльнага прыза ад «Гомельскай праўды»

Ксения Бандарович

У мінулую суботу ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся фінал I абласнога конкурсу прыгажосці і творчасці «Маленькая прыгажуня – 2019». У конкурсе прынялі ўдзел 14 дзяўчынак ад 8 да 10 гадоў з розных куточкаў нашай вобласці.

Калінкавіцкі раён, як мы паведамлялі раней, прадстаўлялі Ксенія Бандаровіч і Вераніка Самбук. Абедзве дзяўчынкі — вучаніцы Калінкавіцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў. На працягу месяца з імі працавалі мадэльеры, стылісты, візажысты, фатографы і харэографы.

Фінал, які адбыўся 2 лістапада, стаў яркім, незабыўным шоу з вялікай колькасцю танцавальных нумароў.

Асабліва эфектным быў выхад удзельніц у суправаджэнні юнакоў з кадэцкага вучылішча. А самым хвалюючым для ўсіх момантам фінала, зразумела, стаў той, калі журы агучылі імя пераможцы. Ёю стала Валерыя Коршак з Жыткавічаў.

А вось наша Ксенія Бандаровіч набрала найбольшую колькасць галасоў і стала пераможцай анлайн-галасавання на партале gp.by, і атрымала «Спецыяльны прыз ад прэсы», зацверджаны газетай «Гомельская праўда».

Ксенія жыве ў Малых Аўцюках, вучыцца ў мясцовым філіяле музычнай школы, ўдзельнічае ў розных вакальных конкурсах, іграе на фартэпіяна, малюе, а таксама займаецца бісерапляценнем. Дзяўчынка шчыра дзякуе ўсім землякам, якія аддалі свае галасы менавіта за яе.

Мы таксама віншуем Ксенію Бандаровіч з перамогай!

Таццяна КАПІТАН.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.