«Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі» — галоўная тэма VI Тураўскіх адукацыйных чытанняў

IMG_4442

Для Калінкавічаў і Мазыра ўжо стала традыцыйным правядзенне Тураўскіх адукацыйных чытанняў. Кожны год яны збіраюць сотні ўдзельнікаў, у ліку якіх не толькі духавенства, але і сацыяльныя работнікі, педагогі, школьнікі, студэнты і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцы, работнікі культуры, музейныя работнікі, прадстаўнікі праваахоўных органаў, узброеных сіл, валанцёрскіх рухаў. Усе яны прыязджаюць на грамадска-царкоўны форум з розных куткоў Беларусі і Расіі, каб абмеркаваць актуальныя пытанні духоўна-маральнага выхавання грамадства.

Адукацыйныя чытанні праводзяцца ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой і ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і Гомельскай і Тураўскай епархіямі на 2015-2020 гады.

У гэтым годзе цэнтральнай тэмай Тураўскіх чытанняў стала «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі». Як і ў мінулыя гады адкрыццё і пленарнае пасяджэнне VI Тураўскіх адукацыйных чытанняў адбыліся ў сценах Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. І.П. Шамякіна. Працягнуліся чытанні ў Калінкавічах на базе гімназіі, дзе ўдзельнікі працавалі ў шасці секцыях.

У ліку разглядаемых тэм — вынікі і ўрокі Вялікай Перамогі, хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным адукацыйным працэсе, гісторыка-краязнаўчая работа ва ўстановах адукацыі, царква і вайна. Асобна разгледзелі ўдзельнікі пытанні духоўна-маральнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту праз дыдактычныя гульні.

Па заканчэнні работы секцый у актавай зале гімназіі адбылося падвядзенне вынікаў работы адукацыйных чытанняў. Лепшыя працы былі ўзнагароджаны спецыяльнымі дыпломамі, якія ўручыў удзельнікам ігумен Аўксенцій.

А ўжо ў суботу адбыўся вялікі святочны канцэрт, удзел у якім прынялі школьнікі  з нашага раёна і расійскага горада Клінцы. У гэты дзень яны чыталі вершы, спявалі песні, танцавалі, адным словам –  дэманстравалі свае таленты і творчыя здольнасці.

У завяршэнне мерапрыемства начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Губар падзякавала ўсім гасцям за актыўны ўдзел і ўручыла дыпломы пераможцам дадатковых конкурсаў вакальнага майстэрства, ручной творчасці, а таксама конкурсаў малюнкаў і фатаграфій «Прыгажосць Божага свету».

Ала ВЕКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.