Акцыя «Чысты лес» у Калінкавічах: вынікі

Учащиеся колледжа на уборке мусораПа інфармацыі Калінкавіцкага лясгаса, у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес” было задзейнічана 22 аб’екты. Разам з работнікамі лясгаса наводзілі парадак і ачышчалі лясныя масівы ад смеццяпрадстаўнікі розных працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і проста нераўнадушныя грамадзяне. Усяго – звыш трыста пяцьдзясят чалавек.

Работы па навядзенні парадку стартавалі яшчэ падчас раённага суботніка. Ужо тады прадпрыемствы і арганізацыі прыбіралі замацаваныя за імі лясныя кварталы вакол горада. Як адзначаюць у лясгасе, актыўна папрацавалі навучэнцы Палескага аграрнага каледжа імя Міцкевіча – пастаянныя памочнікі арганізацыі. У сярэдзіне да акцыі далучыліся раённыя грамадскія аб’яднанні – прафсаюзы, БРСМ, “Белая Русь”. Дырэктары і маладыя спецыялісты гарадскіх школ разам з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў адукацыі працавалі на пасадцы лесу ў Калінкавіцкім лясніцтве.

А непасрэдна ў дзень правядзення рэспубліканскай акцыі працоўны дэсант з прадстаўнікоў райвыканкама, устаноў і арганізацый раёна займаўся пасадкай новых дрэў у 131 квартале Калінкавіцкага лясніцтва. У той жа дзень супрацоўнікі раённай інспекцыі на налогах і зборах прыбіралі ад смецця лясны масіў каля вёскі Сітня. Усяго падчас акцыі сабралі 26 м3 смецця і на плошчы амаль 26 гектараў было высаджана звыш 72 тысячы штук сеянцаў.

 

Аляксандр Века.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.