Уладзіслаў Пунтус – лепшы прамоўца на “Залатой восені Славуціча”

изображение_viber_2019-10-03_13-00-18

 Штогод напрыканцы верасня ўкраінскі Славуціч становіцца сталіцай маладой энергіі творчасці і драйву. Менавіта тут праводзіцца фестываль “Залатая восень Славуціча”. Бязмежны прастор фестывалю напаўняецца  вялікай колькасцю пазітыўных эмоцый юных журналістаў, блогераў, айцішнікаў, рэдактараў, фотакарэспандэнтаў, маладзёжных лідараў, валанцёраў і творчых калектываў.

 “Залатая восень Славуціча” прываблівае актыўную моладзь, дапамагае ёй рэалізаваць сябе ў розных напрамках жыцця. Хтосьці бачыць сябе лідарам моладзі ці палітычным дзеячам, хтосьці карэспандэнтам, хтосьці мецэнатам. Ужо на працягу пяці гадоў яе актыўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца і вучні нашай гімназіі. Для нас гэты фестываль – сапраўднае свята моладзі, сяброўства і пазітыву.

У гэтым годзе праграма мерапрыемстваў прадугледжвала каляровы флэшмоб, “Танец дружбы”, дзіцячы канцэрт, экскурсія па горадзе, розныя выставы, майстар-клас з вядомымі журналістамі і членамі журы.

Самым цікавым момантам стала інтэрактыўная гульня для моладзі “Як стаць мэрам. Хочаш змен? – Змяняй”. Яе удзельнікамі сталі шэсць каманд з розных гарадоў Украіны і наша каманда ў складзе Уладзіслава Пунтуса, Ксеніі Отчык і Дар’і Варабей. Нам было патрэбна падрыхтаваць праект гатэля.

Па выніках конкурса лепшым прамоўцам быў прызнаны наш зямляк Уладзіслаў Пунтус, ён атрымаў з рук кіраўніка Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі сертыфікат і каштоўны падарунак (кнігу).

Як журы, так і гледачамі было высока ацэнена выступленне нашай каманды, якое гучала па-беларуску. У адрас гімназістаў гучалі моцныя апладысменты і добразычлівыя словы.

Уся наша дэлегацыя атрымала шмат добрых эмоцый і вялікае задавальненне ад удзелу ў Міжнародным фестывалі маладзёжнай дэмакратыі, тэлебачання, прэсы і творчасці “Залатая восень Славуціча – 2019”, які садзейнічае аб’яднанню дзяцей і моладзі з Беларусі і Украіны.

Ксенія ОТЧЫК, вучаніца 11 “А” класа гімназіі

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.