«Калінкавіцка-Мазырская аперацыя» стала лепшай экспазіцыяй форума

музей

На тры дні, з 4 па 6 кастрычніка Брэст стаў музейнай сталіцай нашай краіны. Там адбыўся IV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі».

За сем гадоў форум стаў важнай і доўгачаканай падзеяй у культурным жыцці краіны. Прадстаўнікі музейнай супольнасці Беларусі, а таксама госці з-за мяжы раз у некалькі гадоў збіраюцца разам, каб абмеркаваць актуальныя пытанні музейнай дзейнасці, вызначыць далейшыя тэндэнцыі яе развіцця, прадэманстраваць свае дасягненні: праекты, праграмы, канцэпцыі.

Кожны раз арганізацыйны камітэт выбірае тэму форуму, якая задае накірунак усяму мерапрыемству, вызначае арыенціры на будучыню. Сёлета яна гучала так: «Музей: Навука, інавацыя, камунікацыя».

Удзельнікамі форуму сталі музеі, галерэі, тураператары, турагенцтвы, выдавецтвы і іншыя арганізацыі Беларусі так ці інакш звязаныя з музейнай дзейнасцю. Экспазіцыі былі размешчаны па тэрытарыяльным прынцыпе.

Калінкавіцкі краязнаўчы музей прадставіў на форуме экспазіцыю «Калінкавіцка-Мазырская аперацыя», якая была прызнана лепшай і адзначана Дыпломам у намінацыі «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму». Віншуем нашых музейшчыкаў з перамогай!

Паліна СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.