Аўцюкі зноў сабралі ўсю краіну

IMG_3664 копия

Вось і завяршыўся дзявяты па ліку Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі”. Прайшоў ён сапраўды па-святочнаму – шумна і весела, натхнёна і звонка, шчыра і з выдумкай, смешна і з гумарам. Гасцямі фестывалю сталі дэлегацыі Брэстчыны і Віцебшчыны, Гродзеншчыны і Магілёўшчыны, Міншчыны і, безумоўна, Гомельшчыны. А таксама дэлегацыі з блізкага і далёкага замежжа – з украінскага горада Славуціч і малдаўскага Унгены, пабрацімай горада Калінкавічы, а яшчэ з Габрава – балгарскай сталіцы гумару. Прайшлі канцэрты і конкурсныя выступленні, творчыя выставы.

IMG_3680 копия

Сёлета, як і заўсёды, былі на Рэспубліканскім фестывалі народнага гумару і традыцыйныя моманты, і свае адметнасці. Але пра ўсё па парадку.

IMG_3694 копия

Фестываль праходзіў 13-14 верасня, і гэта стала ўжо першай адметнасцю, таму што папярэднія фестывалі народнага гумару праводзіліся ўлетку. Як адзначыў “хросны бацька” фестывалю пісьменнік Уладзімір Ліпскі, у гэтым трэба бачыць знак таго, што як працавітыя Каласкі і Калінкі па восені збіраюць сельскагаспадарчы ўраджай, так і “мы збіраем свой гумарыстычны ураджай”.

IMG_3758 копия

Ужо 13 верасня прайшлі святочныя канцэрты з удзелам майстроў мастацтваў рэспублікі ў Малых і Вялікіх Аўцюках, Сыродзе, Юравічах, Каплічах і Бабровічах. Тым часам у саміх Калінкавічах ці не ўпершыню працавала адкрытая пляцоўка кінатэатра “Знамя”, дзе дэманстравалася камедыя “Свежына з салютам” Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

IMG_3787 копия

Асноўны дзень фестывалю пачаўся традыцыйнай прэс-канферэнцыяй з удзелам гасцей, арганізатараў, кіраўнікоў дэлегацый, членамі журы і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Сярод ганаровых гасцей, якія ўвайшлі ў аргкамітэт і журы (гл. «КН» №104 за 12.09.2019 г.), на фестывалі былі таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўгеній Адаменка і дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Згурскі.

IMG_3798 копия

На прэс-канферэнцыі ўсё той жа Уладзімір Ліпскі прапанаваў у якасці дэвізу чарговага дзявятага фестывалю словы: “Давайце смяяцца весела!”. Таму што без народнага гумару, без іскрамётнага смеху,  па словах “хроснага бацькі” фестывалю, нельга ў жыцці. Чалавек павінен усміхацца, радавацца і шчодра дзяліцца сваёй радасцю з іншымі людзьмі, каб быў пазітыўны настрой, які і нараджае аптымізм. Толькі такі настрой перамагае сум і натхняе чалавека. Уладзімір Ліпскі нагадаў, што яго першая кніга называлася “Аповесць пра Каласкоў і Калінак, якія гаруюць і жартуюць” і адзначыў, што менавіта ў гэтым уся соль – у здольнасці ўспрымаць любую сітуацыю з гумарам. “Смейцеся! – заклікаў пісьменнік. – Не па-чорнаму, а па-добраму – на сабой, над суседам, над рознымі абставінамі. Гэта і будзе той смех, пра які ў народзе кажуць: на здароўе!”.

IMG_3805 копия

Цэнтральнай пляцоўкай правядзення свята народнага гумару стала плошча імя Леніна ў Калінкавічах. Але ўсё пачалося, як і заўсёды, у Аўцюках. І перш чым намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў абвясціў фестываль адкрытым, у аграгарадку Малыя Аўцюкі прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака пад назвай “Аўцюкоўскі глобус”.

IMG_3809 копия

Гасцей і ўдзельнікаў фестывалю на адкрыцці памятнага знака прывітаў старшыня райвыканкама Сяргей Гвоздзь. “Як кажуць у Аўцюках, смех – дар Божы, лепш жартаваць, чым гараваць! – сказаў кіраўнік раёна. – Пакуль народ жартуе, ён жыве, развіваецца і верыць у сваю будучыню”. Сяргей Гвоздзь выказаў удзячнасць усім прыхільнікам народнай творчасці за развіццё і прапаганду народнай гумарыстычнай культуры, за любоў да фестывалю народнага гумару “Аўцюкі”, пажадаў паспяховых выступленняў і выдатна правесці час на гасціннай зямлі Каласкоў і Калінак.

IMG_3821 копия

Пасля чаго ўся працэсія накіравалася зноў у Калінкавічы, якія на адзін дзень ператварыліся ў адзіную фестывальную пляцоўку. Чаго тут толькі не было?! Гандлёвыя рады, атракцыёны, горад майстроў з удзелам цэнтраў рамёстваў з Брагіна і Петрыкава, Лельчыцаў і Ельска, Мазыра і Калінкавічаў, выстаўка фатаграфій пад назвай “Аўцюкоўская фотасушка” раённай газеты «Калiнкавiцкiя навiны», на якой былі прадстаўлены лепшыя моманты з папярэдніх фестываляў. Тут жа працавалі фотапляцоўкі «Галоўны герой нумара» і «Гумар у фармаце сэлфi». Ну і, безумоўна, знакамітая аўцюкоўская “Мытня”, якая адкрывала дарогу на падворкі гасцям і ўдзельнікам фестывалю.

IMG_3850 копия

IMG_3924 копия

IMG_3862 копия

IMG_3876 копия

IMG_3894 копия

IMG_3906 копия

IMG_3937 копия

IMG_3949 копия

IMG_3959 копия

Пасля чаго ўся працэсія накіравалася зноў у Калінкавічы, якія на адзін дзень ператварыліся ў адзіную фестывальную пляцоўку. Чаго тут толькі не было?! Гандлёвыя рады, атракцыёны, горад майстроў з удзелам цэнтраў рамёстваў з Брагіна і Петрыкава, Лельчыцаў і Ельска, Мазыра і Калінкавічаў, выстаўка фатаграфій пад назвай “Аўцюкоўская фотасушка” раённай газеты «Калiнкавiцкiя навiны», на якой былі прадстаўлены лепшыя моманты з папярэдніх фестываляў. Тут жа працавалі фотапляцоўкі «Галоўны герой нумара» і «Гумар у фармаце сэлфi». Ну і, безумоўна, знакамітая аўцюкоўская “Мытня”, якая адкрывала дарогу на падворкі гасцям і ўдзельнікам фестывалю.

IMG_3963 копия

IMG_3966 копияIMG_3970 копия

IMG_3976 копия

А яшчэ – прэзентацыя турыстычных маршрутаў пад назвай «Добра там, дзе нас няма», выстаўка стылізаванай аўта- і мотатэхнікі “Аўцюкоўскія драндулеты”, катанне на коніку “Ліпскім”, палатка “салёных” анекдотаў (конкурсныя выступленні ў намінацыях “анекдот” і “частушка”), сельскагаспадарчая латарэя “Злаві ўдачу” і аўцюкоўская юшка “Вуха з яршовага пятуха”, дзіцячая пляцоўка “Аўцюкоўскі ералаш”, арт-фантан, выстаўка-продаж кніг Уладзіміра Ліпскага і спартыўная пляцоўка “Аўцюкоўскія спартыўныя гульні”.

IMG_3986 копия

IMG_3999 копия

IMG_4011 копия

IMG_4014 копия

Аднак спачатку гледачы віталі ўдзельнікаў свята – дэлегацыі абласцей Беларусі: народны клуб аматараў песні, гумару і гульні “Вечарніца” і народны тэатр мініяцюр “Вастраўчане” (Брэсцкая вобласць), народны тэатр сатыры і гумару “Фанограф” (Віцебская вобласць), народны фальклорны гурт “Жывіца” (Віцебская вобласць), народны тэатр мініяцюр “Люстэрка жыцця” (Мінская вобласць), народны тэатр “Прамень” (Магілёўская вобласць), народны тэатр народнага гумару “Вясёлыя аўцюкоўцы”, творчыя калектывы з Лельчыцкага і Ельскага раёнаў (Гомельская вобласць). Пасля шэсця-параду і прывітанняў ад дэлегацый перад галоўнай сцэнай сустракалі картэж у суправаджэнні аўтамабіляў Дзяржаўтаінспекцыі, на якім прыехалі старшыні Малааўцюкоўскага, Вялікааўцюкоўскага і Сыродскага сельвыканкамаў Міхаіл Дулуб, Андрэй Баравік і Таццяна Барысенка. Разам з імі прыехалі трое дзетак – ад кожнага населенага пункта. У руках яны трымалі тры маленькія глобусы, на якіх адзначаны населеныя пункты Малыя і Вялікія Аўцюкі і Сырод. Адзін з іх быў урачыста ўручаны старшыні райвыканкама Сяргею Гваздзю, другі – Уладзіміру Ліпскаму, а трэці вырашылі перадаць таму, каго вызначыць журы фестывалю. (Ужо падчас узнагароджання пераможцаў і прызёраў фестывалю Уладзімір Ліпскі ўручыў гэты падарунак на памяць дэлегацыі з Габрава.)

IMG_4027 копия

IMG_4032 копия

IMG_4046 копия

IMG_4053 копия

IMG_4061 копия

Ад кіраўніцтва Гомельскай вобласці і асабіста губернатара Генадзя Салаўя прывітальны адрас зачытаў Уладзімір Прывалаў. Ён жа абвясціў фестываль адкрытым.

Прывітальны адрас ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь агучыў кансультант упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці  Іван Галабурда. На адкрыцці фестывалю званнем “Ганаровы аўцюк” ушанавалі Міхаіла Дрынеўскага, Уладзіміра Радзівілава і старшыню СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргея Даўгялу.

Фестываль народнага гумару пачаўся конкурснай праграмай творчых калектываў і выканаўцаў у намінацыях «Тэатр мініяцюр», «Гумарыстычная песня» і «Гумарыстычны танец».

IMG_4069 копия

IMG_4077 копия

IMG_4085 копия

IMG_4096 копия

Не менш цікавым і захапляльным стаў конкурс прыгажосці, а, дакладней, сельскай прастаты, пад назвай «Міс Аўцюкі-2019».

Шмат шчырых усмешак і радасных эмоцый выклікалі выступленні творчых калектываў Мазырскага, Ельскага, Лельчыцкага, Кармянскага, Брагінскага, Петрыкаўскага, Гомельскага і Акцябрскага раёнаў, а таксама тэатра гумару “Хрыстафор”, якія выходзілі на галоўную сцэну ў канцэртнай праграме фестывалю.

IMG_4100 копия

IMG_4106 копия

IMG_4114 копия

IMG_4126 копия

IMG_4129 копия

IMG_4133 копия

IMG_4134 копия

IMG_4160 копия

IMG_4163 копия

IMG_4167 копия

IMG_4169 копия

IMG_4176 копия

IMG_4179 копия

IMG_4187 копия

IMG_4190 копия

IMG_4196 копия

IMG_4201 копия

IMG_4212 копия

IMG_4220 копия

IMG_4225 копия

IMG_4236 копия

IMG_4238 копия

IMG_4245 копия

IMG_4256 копия

IMG_4263 копия

IMG_4268 копия

IMG_4273 копия

IMG_4277 копия

IMG_4287 копия

IMG_4307 копия

IMG_4332 копия

IMG_4341 копия

IMG_4351 копия

IMG_4354 копия

IMG_4365 копия

IMG_4372 копия

IMG_4394 копия

IMG_4405 копия

IMG_4446 копия

IMG_4455 копия

IMG_4481 копия

IMG_4495 копия

IMG_4506 копия

IMG_4532 копия

IMG_4543 копия

IMG_4553 копия

IMG_4568 копия

IMG_4571 копия

IMG_4596 копия

IMG_4638 копия

IMG_4641 копия

А на гарадскім стадыёне ў “футболе па-аўцюкоўскі” спрачаліся паміж сабой Каласкі і Калінкі. Застаецца пашкадаваць, што такі захапляльны спектакль убачылі не ўсе гледачы фестывалю. На галоўнай сцэне ў гарадскім парку праходзіў раённы сельгаспраект “Уладар сяла”.

IMG_4687 копия
IMG_4843 копия

IMG_4809 копия
IMG_4919 копия

IMG_4926 копия

IMG_4936 копия

IMG_4939 копия

Тым часам журы фестывалю шчыравала над падвядзеннем вынікаў выступленняў творчых калектываў і асобных выканаўцаў у розных намінацыях.

IMG_4960 копия

IMG_4980 копия

IMG_4981 копия

IMG_5001 копия

IMG_5007 копия

Прыемна адзначыць, што ў намінацыі “Тэатр мініяцюр” пераможцам рэспубліканскага фестывалю народнага гумару ўжо ў каторы раз быў прызнаны народны тэатр народнага гумару “Вясёлыя аўцюкоўцы” Калінкавіцкага цэнтра адпачынку. Дыпломам другой ступені і каштоўным падарункам у намінацыі «Прыпеўкі» адзначаны народны фальклорны ансамбль «Бярозаўскія пералівы» Калінкавіцкага цэнтра культуры і народнай творчасці.

IMG_5017 копия

IMG_5042 копия

IMG_5062 копия

IMG_5070 копия

IMG_5078 копия

IMG_5085 копия

IMG_5100 копия

IMG_5110 копия

IMG_5113 копия

IMG_5129 копия

На гэтым было аб’яўлена, што ІХ Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі” ўрачыста закрываецца.

IMG_5156 копия

IMG_5161 копия

IMG_5169 копия

IMG_5175 копия

IMG_5184 копия

IMG_5190 копия

IMG_5198 копия

IMG_5211 копия

IMG_5215 копия

IMG_5221 копия

IMG_5230 копия

Між тым свята працягвалася канцэртнай програмай з удзелам Сашы Нэма і шоу-балета «Сенсацыя» (г. Мінск), а пасля святочнага феерверка – дыскатэкай з удзелам артыстаў прадзюсерскага цэнтра ARTbiz (г. Гомель).

IMG_5250 копия

IMG_5268 копия

IMG_5296 копия

IMG_5308 копия

IMG_5318 копия

Аляксандр Века.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.