Бобровичи весело и дружно отпраздновали День деревни

IMG_1410

“Ёсць на свеце такія мясціны, што на картах вялікіх не знойдзеш. Па-асобнаму неба здаецца там сінім, па-асобнаму пахнуць там вішні. Гэта месца, дзе ты з’явіўся на свет, называюць нярэдка правінцыяй. А для нас прыгажэйшага краю няма, ён для нас назаўсёды адзіны…”, — такімі словамі у апошні летні дзень пачалося свята вёскі ў Бабровічах. Што вёска адпачывае, было чуваць здалёк: ужо пачынаючы з абеда там пачала гучаць музыка, наваколле абуджалася песнямі, звонкімі галасамі і дзіцячым смехам.

IMG_1412

IMG_1415

IMG_1416

Каля святочна абранай сцэны раскінуліся каларытныя падворкі Бабровіцкай бальніцы “Знахарка” і “Здраўніца”, дзе можна было паспрабаваць кашу і бліны, набыць “унікальныя” мікстуры і лекі — таблеткі “Весялін”, “Пафігін”, “Як перамагчы ляноту”; участка КУП “Камунальнік Калінкавіцкі” “Лукамор’е”, на якім казачныя персанажы частавалі ўхой і шашлыкамі; дзіцячага сада са стравамі беларускай кухні. Працавалі выставы мясцовых умеліц Святланы Чакранёвай, Таццяны Азбукі і Святланы Сцепановіч. Жанна Грышан прапанавала вяскоўцам паласавацца мядком з уласнай пасекі. А настаўнік працы Бабровіцкай сярэдняй школы Віктар Савіцкі падрыхтаваў выставу драўляных прадметаў побыту, вырабленых яго таленавітымі вучнямі.

IMG_1419

IMG_1425

IMG_1427

Для дзетак на свяце працавалі атракцыёны. Для дарослых арганізатары падрыхтавалі шашлыкі, уху і розныя іншыя прысмакі, якія можна было набыць у гандлёвых палатках.

IMG_1432

IMG_1440

Адкрыццё, як і належыць, было ўрачыстым. З цёплымі падзячнымі словамі да вяскоўцаў звярнулася старшыня Гарочыцкага сельвыканкама Лілія Ражкова, а таксама дырэктар Бабровіцкай школы Уладзімір Даманчук.

IMG_1443

IMG_1448

На свяце ўзгадалі імёны старэйшых і самых маленькіх жыхароў вёскі, юбіляраў гэтага года, гаспадароў лепшых падворкаў, воінаў-інтэрнацыяналістаў. Прабачце, паважаныя чытачы, але назваць прозвішчы ўсіх, каго адзначылі вядучыя, у адным матэрыяле немагчыма.

IMG_1452

IMG_1455

Асобна павіншавалі першакласнікаў, якіх у гэтым навучальным годзе ў вёсцы адзінаццаць. Дэпутацкі корпус Бабровіцкага сельсавета падрыхтаваў для кожнага з іх падарунак. Самыя малодшыя навучэнцы Бабровіцкай школы, у сваю чаргу, парадавалі аднавяскоўцаў вершамі пра школу.

IMG_1463

IMG_1466

На мерапрыемстве гучала шмат цёплых слоў, дарыліся падарункі, у тым ліку асабліва запамінальныя – музычныя. Самадзейныя артысты Бабровіцкага і Казловіцкага СДК зрабілі свята вясёлым і па-сапраўднаму душэўным. Людзі з задавальненнем падпявалі спевакам і выходзілі танцаваць.

IMG_1475

IMG_1486

Вельмі спадабаліся ўдзельнікам свята і танцавальныя нумары ў выкананні маладога пакалення вёскі, якія рабяты падрыхтавалі пад кіраўніцтвам настаўніцы школы Юліі Булаўка.

IMG_1488

IMG_1490

А ў дзевяць гадзін вечара адбыўся святочны салют, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, малой радзіме і ўсім яе жыхарам.

IMG_1493

IMG_1495

Словам, у апошні летні дзень Бабровічы весела, дружна, усёй вёскай адпачылі ад штодзённых клопатаў. Такое яно вясковае жыццё: працаваць, дык да сёмага поту, святкаваць, дык шчыра, ад душы.

IMG_1497

IMG_1500

IMG_1501

IMG_1506

IMG_1509

IMG_1515

IMG_1520

IMG_1523

IMG_1527

IMG_1538

IMG_1542

IMG_1543

IMG_1551

IMG_1555

IMG_1563

IMG_1571

IMG_1575

IMG_1581

IMG_1586

IMG_1593

IMG_1596

IMG_1598

IMG_1600

IMG_1604

IMG_1607

IMG_1610

IMG_1614

IMG_1620

IMG_1629

IMG_1636

IMG_1638

IMG_1644

IMG_1650

IMG_1652

IMG_1654

IMG_1660

IMG_1669

IMG_1676

IMG_1681

IMG_1684

IMG_1689

IMG_1692

IMG_1699

IMG_1702

IMG_1709

IMG_1712

IMG_1713

IMG_1721

IMG_1732

IMG_1736

IMG_1740

IMG_1749

IMG_1751

IMG_1754

IMG_1759

IMG_1780

IMG_1789

IMG_1793

IMG_1801

IMG_1803

IMG_1811

IMG_1813

IMG_1824

IMG_1828

IMG_1833

IMG_1841

IMG_1849

IMG_1852

IMG_1855

IMG_1866

IMG_1873

IMG_1888

IMG_1910

IMG_1715

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.