Азарычане адсвяткавалі Дзень пасёлка

IMG_0675

У мінулую суботу, сонечную і цёплую, жыхары пасёлка Азарычы па традыцыі святкавалі Дзень нараджэння свайго пасёлка.

На свяце працавалі гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, смажыліся шашлыкі. Дзеці ласаваліся цукровай ватай і салодкім папкорнам.

Каля святочнай сцэны раскінуліся імправізаваныя падворкі з выставамі работ мясцовых народных умельцаў, супрацоўнікаў бібліятэкі, дзіцячага садка і школы, аддзялення кругласутачнага знаходжання для сталых людзей і інвалідаў.

Творчая шматдзетная сям’я Рашатнёвых выставіла свой міні-падворак. Галава сям’і Яўгеній займаецца дрэваапрацоўкай, робіць прыгожыя драўляныя цацкі і сувеніры. Яго жонка Ірына пячэ духмяны хлеб і пірагі, гатуе розныя салодкія прысмакі, якія і прапанавала паспрабаваць усім удзельнікам свята.

Азарыцкая пасялковая бібліятэка прэзентавала сваю выставу аб гісторыі роднага пасёлка і яго старэйшых жыхароў, а таксама арганізавала бяспройгрышную латарэю з карыснымі прызамі.

Не засталіся ў баку і супрацоўнікі бальніцы: яны давалі аднавяскоўцам медыцынскія парады, вымяралі рост, артэрыяльны ціск, вылічвалі індэкс масы цела і ўзровень глюкозы ў крыві.

З Днём нараджэння роднага пасёлка жыхароў са сцэны павіншавала старшыня Азарыцкага пасялковага Савета Галіна Панцялеенка.

— Сёння ў нас з вамі свята. На вуліцы стаіць цудоўнае надвор’е і свеціць сонейка. І вашы твары таксама няхай сёння і заўсёды ззяюць, як сонца, — звярнулася Галіна Антонаўна да жыхароў Азарычаў. – Нас з вамі 1236 чалавек, што пражываюць на 524 падворках, 190 дзяцей да 16 гадоў, 700 чалавек працаздольнага ўзросту і 344 пенсіянера. У 18 сем’ях падрастаюць трое і больш дзетак. У гэтым годзе ў Азарычах нарадзіліся 5 новых жыхароў. Пасёлак жыве! Дзякую вам за неабыякавыя адносіны да лёсу сваёй малой радзімы, за энтузіязм і імкненне тварыць дабро, рабіць усё магчымае дзеля таго, каб наша радзіма і далей квітнела.

Галіна Панцялеенка пажадала ўсім азарычанам дабрабыту, моцнага здароўя і добрага настрою.

Пачэснымі гасцямі і нязменнымі ўдзельнікамі свята сталі мясцовыя знакамітасці — Соф’я Шах і Ізяслаў Катляроў. Паэты прывезлі азарычанам зборнікі вершаў і санэтаў. Соф’я Шах прысвяціла родным мясцінам чарговую карціну, якую па традыцыі падарыла сваім аднавяскоўцам, а таксама прачытала для іх свае новыя вершы. “…Хто куды, а я ў свае Азарычы”, — такімі радкамі мастачка і паэтэса заканчвае верш “Бусліны рай”.

Асобным блокам свята стала ўшаноўванне доўгажыхароў пасёлка, юбіляраў, самых малодшых жыхароў Азарычаў, гаспадароў лепшых падворкаў.

Падзячныя пісьмы райвыканкама на свяце ўручылі мясцовым майстрам, маладым кавалям Раману Міргараду і Віталію Русакову за іх асабісты ўклад у добраўпарадкаванне роднага пасёлка і тэрыторыі сельсавета. Яны стварылі і падарылі малой радзіме і ўсім яе жыхарам помнік у гонар аднавяскоўцаў якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вельмі кранальным атрымаўся конкурс банцікаў, у якім прымалі ўдзел маладыя, актыўныя сем’і пасёлка. Яны самі змайстравалі касцюмы, абавязковым элементам якіх павінен быць банцік, абаранялі іх ў творчай форме, спявалі прыпеўкі пра банцікі, прыдумлялі гэтаму аксесуару новыя спосабы выкарыстання.

А калектыў мастацкай самадзейнасці Азарыцкага СДК як заўсёды падрыхтаваў для сваіх землякоў цудоўную канцэртную праграму.

Таццяна КАПІТАН.

IMG_0685

IMG_0686

IMG_0689

IMG_0691

IMG_0698

IMG_0702

IMG_0703

IMG_0705

IMG_0710

IMG_0717

IMG_0720

IMG_0726

IMG_0728

IMG_0732

IMG_0734

IMG_0736

IMG_0738

IMG_0749

IMG_0755

IMG_0766

IMG_0769

IMG_0771

IMG_0774

IMG_0777

IMG_0781

IMG_0783

IMG_0785

IMG_0798

IMG_0802

IMG_0803

IMG_0811

IMG_0815

IMG_0819

IMG_0822

IMG_0827

IMG_0831

IMG_0835

IMG_0839

IMG_0853

IMG_0857

IMG_0859

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.