Маршрут – далёкая вёска

1653

Пад такой назвай у мінулую суботу на базе нашага раёна прайшоў абласны конкурс аўтаклубаў. Пляцоўкай для яго правядзення стала вёска Зеляночы, а удзельнікамі — артысты клубаў на колах з дзевяці раёнаў Гомельскай вобласці – Калінкавіцкага, Брагінскага, Акцябрскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Лоеўскага, Лельчыцкага, Хойніцкага і Петрыкаўскага.

Кожны раён падрыхтаваў каларытную музычную праграму. А калектывы Зеляноцкага і Насавіцкага СДК яшчэ і падворкі з выставамі дэкаратыўна-прыкладных вырабаў і рознымі прысмакамі.

Артысты аўтаклубаў здзіўлялі суседзяў-калег арыгінальным рэпертуарам з народнымі абрадамі, песнямі, танцамі і жартамі, дзяліліся мастацкім вопытам, пераймалі яго. Словам, цікава і карысна бавілі час.

Аднак, на маю думку, найбольш пашанцавала жыхарам Зеляночаў, для якіх свята доўжылася з дзесяці гадзін ранку і амаль да самага вечара.

Паліна СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.